Вольга Віктараўна Дашук () — беларуская кінарэжысёрка і сцэнарыстка дакументальных фільмаўТворчыя сустрэчы з беларускімі рэжысёрамі: Вольга Дашук , журналістка і кінакрытык.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і беларускага рэжысёра-дакументаліста Віктара Дашука.

Скончыла тэатральнае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура».

У 1995—2011 гадах працавала рэжысёркай і сцэнарысткай на студыі «Беларусьфільм».

У 1999—2006 гадах была выкладчыцай Беларускага калегіюму, вяла заняткі па гісторыі амерыканскіх СМІ, а таксама гісторыі і тэорыі фільмаВольга Дашук. Беларускі калегіюм . Працавала журналісткай у газетах «Народная Воля» і «Імя», і брытанскім штомесячніку «Dazed and confused», а таксама кінакрытыкам часопіса «Мастацтва».

У цяперашні час выкладае ў Майстэрні сацыяльнага кіно.

Творчасць Удзельніца і прызёр міжнародных кінафестываляў, у тым ліку «Лістапад», «BelarusDocs», , , «Cinema du Reel» (Парыж), «Silverdocs» (Вашынгтон), «Rotterdam IFF», «HotDocs» (Таронта), «Prix Europa» (Берлін), «Krakow IFF» (Польшча). Член журы кінафестывалю «Сінема Перпетум Мобіле». З’яўляецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Фільмаграфія

Сям’я Муж — Віктар Мікалаевіч Аслюк (нар. 1961), беларускі рэжысёр. У сям’і — двое сыноўДва рэжысёры ў адной кватэры. «Мастацтва».

Спасылкі

Вольга Дашук. Фільмы «Белсат» Вольга Дашук: Калі памірае твой герой, гэта тое самае, што згубіць блізкага чалавека. «Радыё Свабода» Вольга Дашук. НеФармат. «BelFilm» Кінамастак + герой = …адкрыццё! «Вместе!» Вольга Дашук. Ненужнае кіно

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі