Wiadomości Numizmatyczne () — навуковы часопіс па нумізматыке і сумежных дысцыплінах Польшчы і сумежных краін. Выходзіць з 1957 года. Орган Польскага археалагічнага таварыства (1957—1972 гады), Польскага археалагічнага і нумізматычнага таварыства (1972—1989 гады), Нумізматычнай камісіі Камітэта гістарычных навук Польскай акадэміі навук (з 1989 года).

Часопіс стаў працягам часопісаў «Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne» (Кракаў, 1889—1948 гады) і «Biuletynu Numizmatycznego» (Варшава, 1951—1955 гады). Да 1998 года выходзіў штоквартальна.

Літаратура «Вядамосці нумізматычнэ» // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 145. — ISBN 5-85700-077-7.

Катэгорыя:Нумізматычныя часопісы Катэгорыя:Часопісы на польскай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1957 годзе Катэгорыя:Часопісы Польшчы