Ян Я́навіч Грыб (нар. , вёска Куршынавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія У час Другой сусветнай вайны бацьку Яна Грыба расстралялі нацысцкія акупанты, і сям’я пераехала ў Пагарэльцы (цяпер у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці), дзе Ян Грыб скончыў сямігодку. Пасля вайны з’ехаў на заробкі ў Расію, скончыў чалябінскае рамесніцкае вучылішча. У 1956—1957 гадах быў курсантам, лётчыкам на Далёкім Усходзе. Камісаваны па стане здароўя.

У 1960 годзе прыехаў у Мінск. Скончыў фізічны факультэт БДУ. Працаваў на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл», ПТВ «Электроніка», выкладчыкам у Мінскім каледжы электронікі, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Пасля выхаду на пенсію перасяліўся ў лясную хату ў Клыпаўшчыне пад Дзяржынскам, якую сам пабудаваў. Пражыў у ёй 15 гадоў.

Узначальвае мінскую Кастрычніцкую раду Таварыства беларускай мовы з часу ягонага ўтварэння.

У чэрвені 2020 года суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў Яну Грыбу штраф у памеры 1080 беларускіх рублёў, за ўдзел у агітацыі кандыдата ў прэзідэнты С. Ціханоўскай.

Творчасць Друкаваўся ў перыёдыцы. У 2005 годзе выдаў зборнік вершаў «На сваёй зямлі».

Спасылкі Профіль на старонцы Саюза беларускіх пісьменнікаў Сябар Васіля Быкава — Як змагацца з сістэмай, калі табе за 80

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай мовы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне Катэгорыя:Паэты Беларусі