Нацыянальная акадэмія Службы бяспекі Украіны — вышэйшая навучальная ўстанова Службы бяспекі Украіны IV узроўню акрэдытацыі, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Гісторыя У 1954 годзе ў Кіеве пачала падрыхтоўку кадраў школа № 204 КДБ СССР, у 1969 годзе яна ператворана ў Курсы КДБ, з 1975 года - Вышэйшыя курсы КДБ.
27 студзеня 1992 года быў створаны Інстытут падрыхтоўкі кадраў Службы бяспекі Украіны. З 17 лістапада 1995 года - гэта ўжо Акадэмія Службы бяспекі Украіны. Са жніўня 1999 года - Нацыянальная акадэмія Службы бяспекі Украіны.
Сёння гэта шматпрофільная спецыялізаваная ўстанова вышэйшай адукацыі, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для патрэб Службы бяспекі Украіны і іншых зацікаўленых цэнтральных органаў выканаўчай улады Украіны згодна з дзяржаўнай замовай.
Структура Вучэбна-навуковы інстытут контрразведвальнай дзейнасці Вучэбна-навуковы інстытут інфармацыйнай бяспекі Вучэбна-навуковы цэнтр моўнай падрыхтоўкі Вучэбна-навуковы інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі
Спасылкі Афіцыйны сайт акадэміі
Катэгорыя:Універсітэты Кіева Катэгорыя:1954 год ва Украіне