«Брэ́менскія музыка́нты» () — казка братоў Грым пра вандруючых музыкантаў.
Змест Галоўныя героі казкі — пакрыўджаныя сваімі гаспадарамі асёл, сабака, кот і певень выпраўляюцца да горада Брэмена, каб стаць гарадскімі музыкамі.
Толькі яны ме маглі за адзін дзень дайсці да Брэмену і вырашылі застацца на ноч у лесе. Асёл і сабака ляглі спаць пад вялікім дрэвам, кот уладзіўся на ветцы, а певень узляцеў на самую верхавіну — там яму здавалася больш за ўсё бяспечней.
Запыніўшыся ў лесе, яны знаходзяць хаціну з разбойнікамі. Брэменскія музыканты ўзбіраюцца адзін на аднаго і пачынаюць лямант: асёл пачаў раўці, сабака — брахаць, кот — мяўкаць, певень — спяваць. Разбойнікі са страху ўцяклі.
Кожны з Брэменскіх музыкантаў кладзецца спаць як падабаецца і звык: асёл кладзецца ў двары на кучы смецця, сабака — за дзвярамі, кот — на камінцы, а певень садзіцца на дах хаціны разбойнікаў.
Пазней гэтай ноччу атаман разбойнікаў дасылае аднаго з членаў банды паглядзець, хто ўсё ж захапіў іх хаціну. Але разведніка царапае кот, кусае сабака, брыкае асёл, а певень голасна гамоніць з даху. Апанаваны страхам разбойнік прыбягае да атамана і распавядае, што хату захапілі жудасныя стварэнні. Разбойнікі больш не наважваюцца вяртацца, а брэменскія музыканты засталіся жыць у лясной хаціне.
Экранізацыя (выбарачна) 1922: The Four Musicians of Bremen (), ЗША, рэжысёр: Уолт Дысней, 7 хвілін — анімацыйны фільм.http://www.imdb.com/title/tt0013149/ 1969: Бременские музыканты (), СССР, рэжысёр: Васіль Ліванаў, 21 хвіліна — анімацыйны фільм. 2009: Die Bremer Stadtmusikanten (), ФРГ, тэлекампанія ARD, рэжысёр: Дырк Рэгель, 60 хвілін — мастацкі фільм.
Спасылкі
Катэгорыя:Казкі братоў Грым Катэгорыя:Брэмен Катэгорыя:Выдуманыя жывёлы