Аляксандр Пятровіч Гладкі (, в. Леніна Слуцкага раёна Мінскай вобласці — ?) — вучоны-гістолаг, доктар медыцынскіх навук (1951), прафесар (1959).
Біяграфія У 1931 годзе скончыў Слуцкае педвучылішча, у 1934—1939 гадах вучыўся ў Ленінградскім універсітэце. Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
З 1959 года загадчык кафедры гісталогіі Калінінскага медыцынскага інстытута, прарэктар па вучэбна-навуковай рабоце.
Навуковая дзейнасць Аўтар звыш 40 навуковых прац, у тым ліку «О развитии и реактивности гладкой мышечной ткани» (1951), « Гистогенез чувствительных нервных окончаний стенки тонкой кишки» (1958), «Реактивные изменения нервных элементов тонкого кишечника при повреждении» (1961)Знакамітыя выпускнікі ЭПОХА ПРОФЕССОРА ГЛАДКОГО А. П. В СТАНОВЛЕНИИ КАФЕДРЫ ГИСТОЛОГИИ ТВЕРСКОГО МЕДИЦИНСКОГО УНИВЕРСИТЕТА .
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Гістолагі СССР Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны