Леанід Аляксандравіч Яновіч ( в. Кажушкі, Слуцкі раён — ) — беларускі вучоны ў галіне матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), прафесар (1992).
Біяграфія Нарадзіўся 4 сакавіка 1934 года ў в. Кажушкі Слуцкага раёна.
Скончыў Ленінскую сярэднюю школу (1949), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). У 1957—1967 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер, у 1967—1996 гадах — загадчык лабараторыі, з 1996 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі.
Памёр 26 лістапада 2022 года.
Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні ў галіне набліжаных метадаў аналізу і вылічальнай матэматыкі.
Аўтар звыш 80 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1976), медалямі. Лаўрэат прэміі НАН Беларусі 1993 года за распрацоўку набліжаных метадаў функцыянальнага інтэграванняЗнакамітыя выпускнікі .
Крыніцы
Спасылкі Леанід Аляксандравіч Яновіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі