Джэйш ат-Таіфа аль-Мансура ( армія пераможнай абшчыны) — іракская суніцкая экстрэмісцкая групоўка, якая ўваходзіла ў склад Аль-Каіды ў ІракуД. А. Нечитайло. Новый лидер «Аль-Каиды» в Ираке и другие действующие лица. — Институт Ближнего Востока, 2006..

Гісторыя Групоўка была заснавана шэйхам Абу Амарам аль-Ансары, аднак застаецца невядомым калі.

У маі 2004 года «Джэйш ат-Таіфа аль-Мансура» захапіла ў закладнікі супрацоўнікаў кампаніі «Интерэнергосервис» Аляксандра Гардзіенка і Андрэя Мешчаракова. У сваёй заяве групоўка запатрабавала вывесці з Ірака «агрэсараў» з іншых краін.

15 студзеня 2006 арганізацыя, вядомая як Дарадчы сход маджахедаў у Іраку, абвясціла аб сваім стварэнні. Армія пераможнай абшчыны абвешчана адной са складнікаў яе груп, нароўні з Аль-Каідай у Іраку, брыгадамі прыхільнікаў манатэізму, групай Сарай аль-Джыхад, брыгадамі Аль-Гураба і брыгадамі Аль-Ахваль.

Групоўка атрымала вядомасць 1 верасня таго ж года дзякуючы мінамётнаму абстрэлу блізу моста Аль-Аіма над ракой Тыгр, праз які ішла працэсія шыітаў у бок грабніцы імама Мусы аль-Казіма. Непасрэдна з-за абстрэлу загінулі 7 і былі паранены 35 чалавек, а ў выніку цісканіны на мосце, па розных ацэнках, загінулі ад 953 да 1033 чалавек, раненні атрымалі ад 322 да 815 чалавекВладислав Иванов. Смерть в панике. — Взгляд, 31 августа 2005..

Катэгорыя:Іракскія паўстанцы Катэгорыя:Зніклі ў 2006 годзе Катэгорыя:Аль-Каіда