thumb|200px|Герб Асіповічаў Вядомыя ўраджэнцы Асіповічаў:

__NOTOC__ thumb|175px|Аляксандр Касовіч thumb|175px|Анастасія Пузакова thumb|175px|Ігар Ціткоўскі thumb|175px|Георгій Шпак thumb|175px|Вадзім Юрэвіч

А Андрэй Дзянісавіч Альшанік (нар. 1999) — беларускі футбаліст. Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў (нар. 1949) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1998—1999). Антон Уладзіміравіч Астаповіч (1964) — беларускі гісторык-этнолаг і культуролаг. Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (2007).

Б Дзмітрый Анатольевіч Баразна (нар. 1973) — беларускі футбаліст. Леанід Эдуардавіч Бартлаў (нар. 1948) — беларускі мастак. Генадзь Яфімавіч Булдаў (нар. 1928) — беларускі архітэктар.

В Міхаіл Мікалаевіч Верашчагін (нар. 1950) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялаў, апрацоўкі металаў ціскам.

Г Зіновій Самуілавіч Гарэлік (1904—1968) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковай роты 568-га стралковага палка 149-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза, старшы лейтэнант. Аляксандр Мікалаевіч Гранькоў (нар. 1978]) — беларускі футбаліст.

Д Юрый Альфрэдавіч Дарашкевіч (нар. 1962) — беларускі жывапісец.

Е Яўген Аляксандравіч Елязаранка (нар. 1993) — беларускі футбаліст. Андрэй Емяльянаў (нар. 1995) — беларускі футбаліст

К Ніна Васілеўна Каменская (1913—1986) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1959). Доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1961). Уладзімір Цярэнцьевіч Камкоў (нар. 1950) — беларускі артыст балета, педагог. народны артыст Беларусі (1984). Аляксандр Валер’евіч Касовіч (нар. 1972) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2004). Яфім Якаўлевіч Клапер (нар. 1937) — беларускі архітэктар. Аляксандр Віктаравіч Комлеў (нар. 1994) — беларускі футбаліст. Аляксандр Кончыц (нар. 1965) — беларускі футбаліст і футбольны трэнер. Сяргей Крот (нар. 1980) — беларускі футбаліст. Уладзімір Якаўлевіч Крукоўскі (нар. 1937) — беларускі мастак-плакатыст. Міхаіл Мікалаевіч Кузняцоў (нар. 1940) — вучоны, доктар юрыдычных навук, прафесар.

Л Сямён Барысавіч Ліўшыц (нар. 1950) — беларускі інжынер і палітык.

М Сяргей Валер’евіч Масленчанка (нар. 1978) — беларусі філосаф і культуролаг. Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2017). Эдуард Сяргеевіч Міховіч (нар. 1993) — беларускі спартсмен. Аляксандр Міхайлавіч Мозалеў (нар. 1954) — педагог. Доктар педагагічных навукhttps://esu.com.ua/article-68332.

Н Эма Віталеўна Новікава (нар. 1946) — беларускі архітэктар.

П Анастасія Сяргееўна Пузакова (нар. 1993) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на сярэднія дыстанцыі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Артур Уладзіміравіч Пуцята (нар. 1978) — беларускі спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (2012), прафесар (2012).

Р Тамара Рыгораўна Раеўская (нар. 1940) — беларуская эстрадная спявачка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1974).

С Дзяніс Сашчэка (нар. 1981) — беларускі футбаліст.

Ц Ігар Адамавіч Ціткоўскі (1956—2026) — беларускі краязнаўца, архівіст, гісторык архітэктуры Беларусі, мастак-графік, аўтар артыкулаў і кніг пра Случчыну. Сяргей Цынкевіч (нар. 1976) — беларускі футбольны суддзя.

Ш Георгій Іванавіч Шпак (нар. 1943) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-палкоўнік, камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі ў 1996—2003 гадах, 5-ы губернатар Разанскай вобласці (2004—2008) Аляксей Рыгоравіч Шчэрба (нар. 1937) — беларускі архітэктар.

Ю Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч (1872—1963) — эпідэміёлаг, генерал медыцынскай службы, доктар медыцыны, прафесар.