Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula» () — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Агульная характарыстыка Паўстала ў 1992 годзе як Вышэйшая школа страхавання і банкаўскай справы. Акадэмія рыхтуе студэнтаў да кар’еры ў галіне кіравання, фінансаў і бухгалтарскага ўліку, міжнародных адносін, эканомікі, філалогіі, журналістыкі, графікі, архітэктуры і інфарматыкі. Вядзецца навучанне на польскай і англійскай мовах: бакалаўрыят, магістратура, дактарантура і іншыя праграмы паслядыпломнай адукацыі.
Вучэльня сёння навучае 4350 студэнтаў з 86 краін свету, у тым ліку 1765 — з Польшчы. 2891 студэнт навучаецца на стацыянарных, а 1459 — на нестацыянарных праграмах.
Група вучэльняў «Vistula» Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula» разам з Галоўнай школай турызму і гасціннасці «Vistula» (раней — Галоўная школа турызму і адпачынку) утварае аснову Групы ўстаноў «Vistula». У 2014 годзе да іх далучылася Вышэйшая камерцыйная школа ва Уроцлаве, а ў 2018 годзе — Гуманітарная акадэмія імя Аляксандра Гейштара ў Пултуску і Ольштынская вышэйшая школа імя Юзэфа Русецкага.
У Групе ўстаноў «Vistula» працуюць 750 выкладчыкаў. Яна мае 44 праграмы бакалаўрыяту і магістратуры. Цяпер у Групе ўстаноў «Vistula» па ўсёй Польшчы навучаецца каля 9 тысяч студэнтаў.
Рэктары Кшыштаф Рыбіньскі (2010—2015)
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:1991 год у Польшчы