Соф’я Андрэеўна Лабко (, в. Кухчыцы Клецкага раёна — ) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія Амаль трыццаць гадоў працавала ў калгасе «Савецкая Беларусь». 14 гадоў, да выхаду ў 1979 годзе на пенсію, была звеннявой па вырошчванні лёну. Звяно пад яе кіраўніцтвам штогод прыносіла багатыя ўраджаі, было найлепшым у гаспадарцы. Шэсць-сем цэнтнераў льносямян, дзевяць-дзесяць цэнтнераў валакна — такі быў звычайна вынік працы звяна.
За працоўныя поспехі звеннявая была ўзнагароджана бронзавымі і залатым медалямі ВДНГ.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоена ў 1966 годзе.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клецкім раёне