Канстанцін Адамавіч Валасовіч (, Ёдчыцы Старобінскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні — , Украіна) — прыродазнаўца, географ, геолаг, хімік.
Біяграфія За ўдзел у рэвалюцыйным руху быў высланы ў Архангельскую губерню, дзе разгарнуў шырокую навукова-даследчую дзейнасць.
Загінуў у 1919 годзе ў чыгуначнай катастрофе на станцыі Бяспалаўка пад Харкавам.
Навуковая дзейнасць Заснавальнік чацвярцічнай геалогіі і палеаграфіі Еўрапейскай Поўначы і Запаляр’я Склаў геолага-геаграфічную карту Новасібірскіх астравоў, апрацаваў геалагічныя калекцыі, сабраныя Рускай палярнай экспедыцыяй.
Памяць Яго імем названы мыс на паўночна-ўсходнім узбярэжжы вострава Кастрычніцкай рэвалюцыі архіпелага Паўночная Зямля.
Літаратура Бездзель, В. Я. Беларускія вучоныя, даследчыкі і вынаходнікі ў галіне тэхнічных і натуральных навук (другая палова XVII — першая чвэрць ХХ ст.): манаграфія / В. Я. Бездзель, В. М. Хаданёнак. — Віцебск: УА «ВДТУ», 2018. — 179 с. — ISBN 978-985-481-573-2.
Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Географы Расійскай імперыі Катэгорыя:Геолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Хімікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клецкім раёне Катэгорыя:Загінулі ў чыгуначных здарэннях Катэгорыя:Памерлі ў Харкаўскай вобласці