Леанід Міхайлавіч Рабцаў (нар. , в. Аляксандраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі юрыст, мае вышэйшы кваліфікацыйны клас.
Біяграфія У 1982 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1981 годзе пачаў службу ў органах унутраных спраў і затым займаў розныя пасады начальніцкага саставу ў цэнтральным апараце МУС Рэспублікі Беларусь. Працаваў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да першага намесніка начальніка Акадэміі.
У 1990 годзе абараніў кандыдацкую (Акадэмія МУС СССР, г. Масква), а ў 2001 годзе доктарскую (Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) дысертацыі. Мае вучонае званне прафесара.
З 2003 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, займаў пасаду загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі права, а з сакавіка 2005 года — дэкана факультэта права гэтай ВНУ.
Са снежня 2007 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш як 170 навуковых публікацый у галіне адміністрацыйнага, фінансавага і інфармацыйнага права, тэорыі права і кіравання.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III і II ступені, медалём «За працоўныя заслугі» (2019 год)Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Рабцаў Леанід Міхайлавіч .
Міжнародныя санкцыі 24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Леаніда Рабцава ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.
Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Дэканы факультэта права БДЭУ