Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч (нар. , в. Мікольцы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі суддзя. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук.

Біяграфія У 1981 годзе закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1982 года працаваў суддзёй суда Лепельскага раёна і горада Лепеля, суда горада Оршы, Віцебскага абласнога суда, з 1987 года — старшынёй суда Акцябрскага раёна горада Віцебска, суддзёй Віцебскага абласнога суда. У 1995 годзе назначаны старшынёй Віцебскага абласнога суда.

З чэрвеня 2009 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 2017 года з’яўляецца намеснікам старшыні Рэспубліканскага савета суддзяў.

Унесены ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш як 40 навуковых публікацый у галіне канстытуцыйнага і грамадзянскага права, грамадзянскага працэсу і судаўладкавання.

Узнагароды Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2002)Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Варановіч Тадэвуш Валянцінавіч .

Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Суддзі Беларусі