Іван Іванавіч Пляхімовіч (нар. , Ашмяны, Гродзенская вобласць) — беларускі юрыст. Кандыдат юрыдычных навук (2004), дацэнт (2007).
Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (спецыяльнасць «Правазнаўства», 1999), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, спецыяльнасць «Канстытуцыйнае права; муніцыпальнае права», 2002).
Працаваў у Нацыянальным цэнтры законапраектнай дзейнасці (2004—2008, намеснік дырэктара), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2002, у 2004—2008 — па сумяшчальніцтве, юрыдычны факультэт, кафедра канстытуцыйнага права, дацэнт). Да 2016 года ён выкладаў канстытуцыйнае права, потым прадмет адабралі. З 1 ліпеня 2019 года Іван Пляхімовіч афіцыйна звольнены з БДУ.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: канстытуцыйнае права (асновы канстытуцыйнага ладу; прававыя акты; нарматворчы працэс). Аўтар двухтомнага Каментарыя да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Выбраная бібліяграфія Канстытуцыйнае заканадаўства Беларусі: агульнасістэмны і іерархічны аспекты / І. І. Пляхімовіч // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2008. ― № 4. ― С. 127―132. Дэмакратыя. Аўтарытарызм. Навука / І. І. Пляхімовіч // Демократия. Закон. Право: сб. материалов круглого стола, посвящ. 90-летию со дня рождения А. А. Головко, Минск, 12 дек. 2015 г. / Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2016. — С. 112—115.
Крыніцы
Спасылкі unicat.nlb.by
Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Кандыдаты юрыдычных навук Катэгорыя:Юрысты Беларусі