Міхаіл Вячаслававіч Грыб (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларускі службовец. Начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама з 29 кастрычніка 2020 года. Генерал-маёр міліцыі (2020).
Біяграфія Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу, Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1999 годзе ўчастковым інспектарам Цэнтральнага РУУС Мінска.
У 2006 годзе з пасады намесніка начальніка аховы грамадскага правапарадку Цэнтральнага РУУС Мінска пераведзены ў Мінскае РУУС на пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі. У 2007 годзе стаў намеснікам начальніка Мінскага РУУС.
З 24 лютага па 25 жніўня 2011 года працаваў намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі .
З 2011 па 2017 год працаваў намеснікам начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі — начальнікам упраўлення па грамадзянстве, пашпартнай працы і выезду за мяжу.
У маі 2017 года прызначаны намеснікам начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.
З 28 сакавіка 2019 годаПринятие кадровых решений па 30 кастрычніка 2020 года палкоўнік міліцыі Грыб працаваў начальнікам . З 2019 года старшыня Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама».
29 кастрычніка 2020 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. На наступны дзень яму было прысвоена воінскае званне генерал-маёра міліцыі.
Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» III ступені. медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»; медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені; медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені; медаль «За бездакорную службу» І ступені. Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін 21 чэрвеня 2021 года Грыб быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза экс-начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама і начальнік ГУУС Мінгарвыканкама нясе адказнасць за «дзеянні міліцыі, адпаведна ў Віцебскай вобласці да кастрычніка 2020 года і ў Мінску з кастрычніка 2020 года, уключаючы гвалтоўныя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і парушэнні права на мірныя сходы і свабоду слова», — сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыіCouncil Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I.
Таксама з 21 чэрвеня 2021 года Грыб знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША. Акрамя таго, Грыба ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя, а 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.
Крыніцы
Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Генерал-маёры міліцыі (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС