Андрэ́й Васі́левіч Дынько́ (нар. 13 студзеня 1974, Брэст) — беларускі журналіст, рэдактар. Галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя», рэдактар выдання «Наша Ніва».

Біяграфія Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Брэсце. Брат беларускай пісьменніцы Наталкі Бабінай.

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 1996 годзе. Пачынаў творчую дзейнасць як перакладчык, публіцыст. Перакладае з англійскай, італьянскай, польскай, французскай, украінскай моў.

Выкладчык Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ў 1997—2000 гадах. Сурэдактар часопіса «Arche» ад 1998 года да 2004 года.

З 1999 года рэдактар газеты «Наша Ніва», у 2000 годзе змяніў Сяргея Дубаўца на пасадзе галоўнага рэдактара гэтай газеты. Займаў пасаду галоўнага рэдактара да 2006 года. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, у 2002—2004 гадах быў віцэ-прэзідэнтам. Выйшаў з ПЭН-цэнтра ў 2019 годзеЯ выйшаў з ПЭНа ў той жа вечар, калі даведаўся пра выключэнне Севярынца //nashaniva.by 24 кастрычніка 2019.

Палітычны пераслед 8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю паслявыбарчых пратэстаў, першапачаткова быў падазраваным паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). 12 ліпеня 2021 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, прызнаны палітычным зняволеным. Па заканчэнні трох сутак арышту абвінавачванне за нібыта падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманне працягнутае ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання»). Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 рублёў. Увесь час зняволення ў ізалятары на Акрэсціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязні, сядзяць без зменнай бялізны, дадатковай ежы і пітва. Ім не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, спяць яны на падлозе ці голых металічных ложках. 21 ліпеня вызвалены з абавязкам аб яўцы. З’ехаў у Вільню (Літва).

Узнагароды У 2003 годзе Вацлаў Гавел перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Эленбоген (ён стаў першым замежнікам, якому была перададзеная гэтая чэшская прэмія).

Лаўрэат прэмій Oxfam-Novib (2006), «За журналісцкую мужнасць і прафесіяналізм» (2006), Lorenzo Natali (2007).

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Сям’я Жанаты з Наталляй Дынько, мае сыноў Якуба і Васіля, і дачку Усцінню (Юстыну).

Крыніцы

Спасылкі

Старонка Андрэя Дынько на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Галоўныя рэдактары газеты «Наша Ніва» Катэгорыя:Члены Беларускага ПЭН-цэнтра Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»