«Піраты Карыбскага мора: Куфар мерцвяка» () — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джоні Дэп, Арланда Блум, Кіра Найтлі, Стэлан Скарсгард, Біл Наі, Джэк Дэвенпарт, Кевін Мак-Нелі, Джонатан Прайс.
Сюжэт Пакуль пірат Джэк Верабей вяртаў сабе карабель «Чорная пярліна», скончыўся тэрмін яго дамовы з марскім д’яблам Дэйві Джонсам. 13 гадоў таму Джэк паабяцаў аддаць Джонсу душу ў абмен на вяртанне «Пярліны» са дна акіяна. Цяпер прыйшоў час плаціць па рахунках. Адзіны шанец на выратаванне, адшукаць і адкрыць куфар, у якім Дэйві Джонс захоўвае сваё сэрца. Толькі так можна прымусіць Джонса скакаць пад дудку Джэка. Тым часам Уіла Цёрнера і Элізабэт Суон саджаюць у турму за дапамогу Вераб’ю. Ім робяць прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца: свабода ў абмен на чароўны компас Джэка.
Саўндтрэк
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 44 кінаўзнагародамі і яшчэ 54 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2006 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 2006 года Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Катэгорыя:Фільмы ЗША 2006 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Фільмы Гора Вярбінскага Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ганс Цымер Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA