Аляксандр Уладзіміравіч Каршакевіч () — беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён XXIV Алімпіяды 1988 года ў Сеуле ў складзе зборнай СССР, срэбны прызёр XXII Алімпіяды 1980 года ў Маскве, уладальнік Кубка СССР 1980—1981 гадоў, чэмпіён СССР 1981, 1983—1984, 1987—1989 гадоў.

Біяграфія Нарадзіўся 6 красавіка 1956 года ў Ашмянах.

З 1996 года да 2007 год з’яўляўся старшым трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі ў гандболе, галоўным трэнерам нацыянальнай каманды ў гандболе. Быў трэнерам каманды «СКА Мінск»Беларускі гандбаліст Аляксандр Каршакевіч адзначае 60-годдзе.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Крыніцы

Спасылкі NAK RB. Аляксандр Каршакевіч

Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па гандболе Катэгорыя:Гандбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Гандбалісты СССР Катэгорыя:Трэнеры ГК СКА Мінск Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе