Уладзімір Сцяпанавіч Даўляшэвіч (, г. Ашмяны — ) — беларускі матагоншчык. Майстар спорту СССР па матацыклетным спорце (1981).

Біяграфія Скончыў сярэднюю школу № 2 у Ашмянах (1974), Ашмянскае СПТВ-18 (1975), Беларускі політэхнічны інстытут (1988).

Служыў у Савецкай арміі (1975—1977). Працаваў вадзіцелем у аўтабазе № 13, інструктарам-метадыстам па спорце ў Ашмянскай аўташколе (1977—1988), дырэктарам спартыўна-тэхнічнага клуба пры раённым аграпрамысловым аб’яднанні (1988—1993), трэнерам па мотаспорце ў Мінскай федэрацыі аўтамотаспорту. Шасціразовы чэмпіён Беларусі, заняў 5-е месца на чэмпіянаце СССР (Кішынёў, 1983). Падрыхтаваў майстроў спорту А. І. Гіруця, С. М. Квяткевіча.

Літаратура Даўляшэвіч Уладзімір Сцяпанавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 35. Спартыўны гонар Ашмяншчыны. Даўляшэвіч Уладзімір Сцяпанавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 582.

Катэгорыя:Трэнеры Беларусі Катэгорыя:Матагоншчыкі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту СССР