Абдула аль-Джанабі (; нар. 1951) — суніцкі іракскі духоўны лідар, член ІДІЛ. Раней з’яўляўся кіраўніком фалуджыйскага аддзялення арганізацыі «Дарадчы сход маджахедаў у Іраку».
Праславіўся тым, што ў 2004 годзе ўзначаліў абарону Фалуджы ад амерыканцаў. Першы штурм яму ўдалося адбіць, аднак у лістападзе 2004 года ён быў вымушаны пакінуць горадالفضائية - الأرشيف .
У 2005 годзе новыя іракскія ўлады санкцыянавалі арышт ДжанабіThird Army/ARCENT/CFLCC - News Story .
Пасля падзення Фалуджы перад «Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта» і іншымі антыўрадавымі сіламі ў студзені 2014 года Джанабі вярнуўся ў горад і пачаў штотыдзень чытаць пропаведзі ў мячэці Саад Бэн Абі Вакас. Падчас яго пропаведзяў каля 200 баевікоў у масках на разрабаваных паліцэйскіх машынах ахоўвалі дарогу да мячэці, дзе вернікаў правяралі на наяўнасць зброі. Ён таксама распаўсюджваў улёткі, якія абвяшчалі аб стварэнні новага «Камітэта па заахвочванню дабрадзейнасці і прадухіленні заганы» для забеспячэння захавання яго строгага ісламскай кодэкса.
У цяперашні час ён з’яўляецца прапаведнікам і членам «Шарыяцкага савета» ІДІЛhttp://www.businessinsider.com/another-sign-that-isis-leader-baghdadi-may-be-seriously-hurt-2015-5.
Гл. таксама Муктада ас-Садр
Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны Катэгорыя:Рэлігійныя лідары Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Ірака