Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2020 года прайшлі 3 лістапада. Галоўнымі кандыдатамі сталі дзеючы прэзідэнт краіны Дональд Трамп ад партыі рэспубліканцаў і Джо Байдэн ад дэмакратаў. У прэзідэнцкай гонцы бралі ўдзел яшчэ сем чалавек, як ад іншых партый, так і незалежныя.
Згодна з другім артыкулам Канстытуцыі ЗША, для абрання прэзідэнтам дзяржавы асоба павінна быць грамадзянінам ЗША па нараджэнні, не маладзей за 35 гадоў, пражыць на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амерыкі не менш за 14 гадоў. Галасаванне адбывалася за членаў калегіі выбаршчыкаў, якія затым непасрэдна абіраюць прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта тэрмінам на 4 гады.
Паводле звестак на 4 лістапада, за ноч па падліку галасоў лідарам стаў Джо БайдэнБайден побил рекорд по числу полученных на выборах голосов // Известия, 5 ноября 2020. Ён набраў найбольшую колькасць галасоў за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.
Выбары суправаджаліся складанай палітычнай і інфармацыйнай сітуацыяй. Спачатку перад прэзідэнцкай гонкай па краіне пракацілася хваля пратэстаў і беспарадкаў, выкліканай інцыдэнтам з забойствам Джорджа Флойда. На саміх выбарах адзначаўся высокі ўзровень парушэнняў і фактаў альбо спробаў фальсіфікацый. Усё гэта суправаджалася выдаленнямі пастоў Трампа ў ТвітэрыЛишние нули Байдена и мертвые души Мичигана. Почему у Трампа заявляют о фальсификации выборов президента США // Страна.ua, 5 ноября 2020 і заявамі асноўных кандыдатаў аб сваёй перамозе да поўнага падліку галасоўТрамп заявил о победе на выборах по «законным» голосам // РИА Новости, 8 ноября 2020. Больш за тое, рэспубліканцы не прызналі паразы і запатрабавалі пераліку галасоўТрамп отказывается признавать поражение на выборах // Росбалт, 8 ноября 2020.
5—6 студзеня 2021 года тысячы прыхільнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сабраліся ў Вашынгтоне, каб адхіліць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і падтрымаць патрабаванне Трампа да віцэ-прэзідэнта Майка Пенса і Кангрэсу адхіліць перамогу абранага прэзідэнта Джо Байдэна. У гэты час Кангрэс засядаў, праводзячы падлік галасоў Калегіі выбаршчыкаў, і дэбатуючы пасля таго, як Тэд Круз і Пол Госар запярэчылі супраць падліку галасоў Калегіі выбаршчыкаў у Арызоне. Некаторыя будынкі ў комплексе Капітолія ЗША былі эвакуіраваны, і пратэстоўцы прарваліся праз сістэму бяспекі, каб увайсці ў асноўны аб’ект, уключаючы Нацыянальную скульптурную залу. Тады жа мэр Вашынгтона Мюрыэл Баўзер абвясціла каменданцкі час у амерыканскай сталіцы.
Гл. таксама Пратэсты ў ЗША (2021)
Спасылкі
Statement by NCSC Director William Evanina: Election Threat Update for the American Public
Катэгорыя:2020 год у ЗША Катэгорыя:Лістапад 2020 года Катэгорыя:Падзеі 3 лістапада Катэгорыя:Выбары 2020 года
Катэгорыя:Першае прэзідэнцтва Дональда Трампа