Параскева Пятніца — абраз беларускай школы сярэдзіны — другой паловы XVI стагоддзя, выяўлены ў Слуцкім раёнеБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. . Захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь ( ДБЖ—140). Памер абраза — .

Паходжанне Абраз быў выяўлены экспедыцыяй у 1921 годзе ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Усе даследчыкі абраз адносяць да XVI стагоддзя. Выключэнне складае датаванне М. С. Кацара, які лічыць, што помнік створаны ў XIV—XV стагоддзяхКацер М. С. Искусство Белоруссии // История искусства народов СССР. Искусство XIV—XVII вв. М., 1974. Т. 3. С. 168—171.

Рэстаўрацыя Раскрыты ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні , М. А. Багаслоўскім, , А. М. Рабінінай у 1954—1957 гадах (Масква).

Апісанне Параскева адлюстравана ў анфас у чырвоным на зялёнай падкладцы мафорыі, блакітным хітоне з вохрыстым арнаментаваным аздабленнем па гарлавіне і рукавах. У правай руцэ 7-канцовы карычневы крыж, у левай — белы скрутак S-падобнай формы. Німб, фон, клеймы для подпісаў пазалочаныя. Фон аздоблены разным раслінным арнаментам, палі шэра-зялёныя.

Іканаграфія

У іконе зліта іканаграфічная схема і , а ў надпісе названа Вялікапакутніца. Іканаграфічная схема створана пад уплывам гравюры «Петка» ў кнізе «Минея избранная»Венецыя.1538. С. 45, адв. і адрозніваецца ад рускіх помнікаў XV—XVI стагоддзяў. Прыём паказу фігуры на фоне арнаменту бярэ пачатак з заходнееўрапейскага мастацтва XIV—XVI стагоддзяў. Буйны рэльефны арнамент запазычаны з італьянскага ткацтва і нямецкай набіванкі XV—XVI стагоддзяў, як і ў абразе «Хрыстос Уседзяржыцель» з в. Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У культуры

У 1996 годзе выява іконы была выкарыстана на паштовай марцы «Белпошты».

Выстаўкі Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Мастацтва Рэнесансу ў Беларусі. Мінск. 1990 Мастацтва Міншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1997

Публікацыі Краткая художественная энциклопедия: Искусство стран и народов мира. М. 1962. Т. 1. С. 167 Герасимович П. Возрожденный музей // Творчество. М. 1963. № 10. С. 13 Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Кароткі даведнік / Склад. І. М. Паньшына, А. К. Рэсіна. Мн. 1969. С. 6 БелСЭ. Мн. 1971. Т. 4. С. 430 БелСЭ. Мн. 1972. Т. 5. Іл. перад с. 17. БелСЭ. Мн. 1975. Т. 12. С. 603 Гісторыя Беларускай ССР. Мн. 1972. Т. 1. С. 269 Кацер М. С. Искусство Белоруссии // История искусства народов СССР. Искусство XIV—XVII вв. М., 1974. Т. 3. С. 168—171 Малая история искусства: Искусство средних веков. М. 1975. С. 12 Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство Высоцкая Н. Ф. Собирание, учет, хранение, реставрация и изучение произведений древнебелорусского искусства в Государственном художественном музее БССР: Всесоюзная конференция-семинар «Ответственность художественных музеев как хранителей культурного наследия». Л. Таллинн, 1979. С. 207 Высоцкая Н. Ф. Выявление, учет, охрана и изучение памятников изобразительного и прикладного искусства Белоруссии XIV—XVIII вв. // Методические рекомендации. Мн., 1981. С. 1-88 Высоцкая Н. Ф. Материалы к истории станковой живописи Белоруссии XVI—XVIII вв. Датированные произведения. Мастера // Музей 4. М., 1983. С. 165—178 Высоцкая Н. Ф. Темперная живопись Белоруссии конца XV—XVIII вв. Мн., 1986. С. 43-44, 183

Літаратура

Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Беларуская іканапісная школа Катэгорыя:Карціны XVI стагоддзя Катэгорыя:Рэлігія ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Жывапіс барока Беларусі Катэгорыя:Іканапіс Беларусі