Генрых Мікалаевіч Абаеў (нар. , г. Баку, Азербайджан — ) — спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі. Доктар тэхнічных навук (1971), прафесар (1981).

Біяграфія Скончыў Азербайджанскі індустрыяльны інстытут (кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1954).

Працаваў у Інстытуце нафтахімічных працэсаў (г. Баку, 1954—1958), Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце алефінаў (г. Баку, 1958—1966), Навукова-даследчым інстытуце манамераў для сінтэтычнага каўчуку (г. Яраслаўль, 1966—1984), Навукова-даследчым інстытуце палімераў (г. Дзяржынск, Горкаўская вобласць, 1984—1986), Усесаюзным навукова-даследчым біятэхналагічным інстытуце (г. Масква, 1986—1988), Полацкім дзяржаўным універсітэце (1988—2007, тэхналагічны факультэт, кафедра хімічнай тэхнікі, прафесар, у 1988—2006 гадах — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: працэсы хімічнай тэхналогіі; аналізатары ў нефтахімічнай прамысловасці; камп’ютарызацыя хімічных вытворчасцей; рэсурса- і энергазберажэнне.

Літаратура Исследование в области моделирования процессов химической технологии : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.347 / Абаев Г. Н. — Ленинград, 1970. Вопросы моделирования химического процесса во взвешенном слое катализатора : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Абаев Г. Н. — Ленинград, 1964.  — Інфармацыя «доктар хімічных навук» — памылковая. Абаев Генрих Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 5. Абаев Генрих Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 9.

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі