Сяргей Мірзоевіч Авакаў (нар. , г. Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар.
Біяграфія Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», 1977).
Працаваў у ААТ «КБТЭМ-ОМА» (Мінск; з 1984, вядучы канструктар, начальнік лабараторыі, аддзела, намеснік галоўнага інжынера па электроніцы, тэхнічны дырэктар, галоўны канструктар кантрольна-вымяральнага абсталявання, з 2007 — дырэктар), адначасова выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (факультэт камп’ютарнага праектавання, кафедра электроннай тэхнікі і тэхналогіі, прафесар).
Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Стварэнне і асваенне ў вытворчасці комплекса канкурэнтаздольнага прэцызійнага абсталявання для вырабу высокадакладных арыгіналаў тапалогій вырабаў электроннай тэхнікі».
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2013).
Прысвоена званне заслужанага работніка прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2023)Дзяржузнагарод удастоены 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.
Літаратура Автоматический контроль топологии субмикронных планарных структур в производстве изделий микроэлектроники : диссертация … доктора технических наук : 05.27.06 : защищена 03.04.2008 : утверждена 25.06.2008 / Аваков Сергей Мирзоевич. — Минск, 2007. Основы теории систем автоматического управления : пособие / С. М. Аваков, В. П. Огер, О. В. Гуревич. — Минск, 2018. Методы устранения дефектов топологии интегральных микросхем на фотошаблонах / В. А. Беспалов [и др.] // Известия высших учебных заведений. Электроника. — 2008. — № 6. — С. 20—29. Специализированное оптико-механическое и контрольно-измерительное оборудование для промышленного производства изделий микросистемотехники / С. М. Аваков [и др.] // Нано- и микросистемная техника. — 2012. — № 8. — С. 7—14.
Катэгорыя:Канструктары