Мошэ Бернштэйн (, БярозаMoshe Bernstein. The Israel Museum — , Тэль-Авіў, Ізраіль) — яўрэйскі мастак.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1920 годзе ў Бярозе ў сям’і артадаксальных яўрэяў. Прафесійную адукацыю атрымаў у мастацкай акадэміі Вільні, дзе вучыўся з 1935 года. У 1939 годзе быў эвакуяваны ў Саратаў. Некалькі гадоў працаваў у калгасе, пазней падзарабляў мастаком у адной з вытворчых майстэрняў.
У 1947 годзе выехаў у Ізраіль. У жніўні 1948 года мабілізаваны ў войска абароны Ізраіля.
Памёр у 2006 годзе ў Тэль-Авіве.
Творчасць У 1949 годзе стаў удзельнікам выстаўкі «Аманім алім» — «Мастакі-рэпатрыянты». Поўнае прызнанне атрымаў пасля персанальнай выстаўкі ў прэстыжнай тэль-авіўскай галерэі «Кац».
За 50 гадоў насычанай творчай працы адбылося звыш 50 выставак з яго ўдзелам. Яго працы некалькі разоў экспанаваліся ў Расіі, ЗША, Францыі, Нідэрландах і Італіі. У 1998 годзе карціны Бернштэйна экспанаваліся на міжнародным фэсце тэатру ў Парме (Італія), у 1999 годзе за «дакументацыю зніклага яўрэйскага свету» мастак атрымаў узнагароду Інстытута вывучэння Халакосту (Ізраіль)Выкрадзенае дзяцінства.
Катэгорыя:Мастакі Ізраіля