Амерыга (Амерыка) Веспучы (; , Фларэнцыя — , Севілья) — падарожнік, ад імя якога была названа Амерыка.

Біяграфія Доўгі час быў дробным служачым банкірскага дома Медычы і агентам гэтай фірмы ў Севільі. У маі 1499 — верасні 1500 на іспанскай марской службе, з вясны 1501 па чэрвеня 1504 — на партугальскай; потым зноў вярнуўся ў Іспанію, у 1508—12 галоўны стырнавы Кастыліі. У 1499—1504 гадах прымаў удзел у некалькіх экспедыцыях да берагоў Паўднёвай Амерыкі, якую ён назваў Новым Светам. Лісты аб гэтых падарожжах, у якіх Амерыга Веспучы ўпершыню апісаў прыроду паўночнай часткі кантынента, набылі сусветную вядомасць і неаднаразова перавыдаваліся ў 1505—10 гады.

Ушанаванне памяці Латарынгскі картограф М. Вальдземюлер прыпісаў яму адкрыццё «чацвёртай часткі свету», зробленае X. Калумбам, і прапанаваў назваць гэты мацярык у яго гонар Амерыкай. Для Паўднёвай Амерыкі гэта абазначэнне хутка стала агульнапрызнаным, а ў 1538 годзе на карце Г. Меркатара ўпершыню было пашырана і на Паўночную Амерыку.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Веспучы Веспучы Веспучы Катэгорыя:Мараплаўцы ІспанііВеспучы