Ганаро́вы грамадзяні́н го́рада По́лацка — званне за выбітны ўклад у развіццё і росквіт горада Полацка.

Гісторвя

У 1967 годзе, калі па ўсёй краіне святкавалася 50-годдзе Савецкай улады, у Полацку было зацверджана Палажэнне аб прысваенні звання «ГАНАРОВЫ ГРАМАДЗЯНІН ГОРАДА ПОЛАЦКА» «за шматгадавую і плённую дзейнасць у розных арганізацыях горада, а таксама за заслугі ў справе камуністычнага выхавання». У лік узнагароджаных увайшло 9 чалавек, удзельнікаў грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, якія пражылі дастойнае жыццё і сталі прыкладам для моладзі. У наступныя гады званне прысвойвалася некалькі разоў: у 1970, 1979 і 1987 гадах.

Пасля ўтварэння Рэспублікі Беларусь толькі адзін палачанін у 1995 годзе быў удастоены гэтага высокага звання.

У пачатку ХХІ стагоддзя гарадскім кіраўніцтвам было перагледжана і абноўлена Палажэнне аб прысваенні звання, і з 2003 па 2016 год яго атрымала 12 чалавек. На сённяшні дзень званне Ганаровага грамадзяніна горада Полацка прысвоена 36 людзям розных сфер дзейнасці, сярод якіх кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, працоўныя, ваеннаслужачыя, настаўнікі, пісьменнікі, музыкі, святары і інш. З гонарам і гордасцю гэтыя людзі носяць званне «ГАНАРОВЫ ГРАМАДЗЯНІН ГОРАДА ПОЛАЦКА»Навуковая канцэпцыя стацыянарнай выставы «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка».

Спіс

1967—1979 П. Р. Паповіч А. Р. Нікалаеў Н. Ш. Сіманоўскі А. А. Дабравольскі В. С. Свірко І. М. Ліхачоў В. С. Барэйка Г. С. Пятроў С. П. Партноў М. І. Чысцякоў В. А. Пянькоўскі І. П. Дэйніс З. М. Тусналобава-Марчанка А. П. Глебаў П. Р. Якаўлевіч Н. А. Кляпацкая С. А. Пашкевіч І. П. Казлоў

1987 П. К. Пацэй Г. М. Лебедзева А. А. Савіцкі Л. І. Грыгор’ева В. П. Кундалевіч

1995 М. М. Пятрэнка

2003—2016 Н. С. Салодкая Н. І. Шчасная К. М. Пагарэлая Н. Я. Гальпяровіч Э. М. Бабенка Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій ігумення Еўдакія. У. С. Тачыла Я. А. Барысаў П. І. Цімашэнка П. М. Кляймёнаў

2017 Андрэй Уладзіміравіч Праневіч Сямён Яфімавіч Сушчын

2019 Сяргей Уладзіміравіч Аніскевіч

Полац