Міжнародны гуманітарны ўніверсітэт — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Агульная характарыстыка Гэта вышэйшая навучальная ўстанова з калектыўнай формай уласнасці, заснаваная 20 жніўня 2002 года. Першы набор у 2003 годзе склаў усяго 100 абітурыентаў. Зараз на чатырох факультэтах і ў двух інстытутах універсітэта вучыцца больш за 3 520 студэнтаў. Яны засвойваюць праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў па 17 спецыяльнасцях.

Універсітэт мае ўласны навучальны корпус, функцыянуюць культурны цэнтр, кінаклуб. На чарзе будаўніцтва 24-х павярховага інтэрната, канферэнц-залы, спартыўнага цэнтра, студэнцкага кафэ і сучаснага памяшкання бібліятэка.

Ва ўніверсітэце дзейнічаюць аспірантура, дактарантура і спецыялізаваныя вучоныя саветы па абароне дысертацый.

Структура Інстытут права, эканомікі і міжнародных адносін Факультэт лінгвістыкі і перакладу Адэскі медыцынскі інстытут Факультэт мастацтваў і дызайну Каледж

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:2002 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Універсітэты Адэсы