thumb|200px|Герб Глуска Вядомыя ўраджэнцы Глуска:
__NOTOC__ thumb|175px|Янка Бобрык thumb|175px|Валер Гарагляд
А Валер Паўловіч Гарагляд (нар. 1958) — галоўны аўдытар Банка Расіі, доктар эканамічных навук. Іван Людвігавіч Акуліч (нар. 1946) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990), прафесар (1989).
Б Андрэй Алегавіч Багданаў (нар. 1970) — акцёр. Зоя Аляксандраўна Белая (1924—1992) — артыстка. Янка Бобрык (1905—1942) — беларускі паэт. Ефрасіння Рыгораўна Брэўс (1913—1983) — беларускі арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1960). Галоўны ўрач Рэспубліканскага псіханеўралагічнага дыспансера (1953—1978).
Г Вольга Аляксандраўна Галаўнёва (нар. 1982) — беларускі юрыст, старшыня суда Глускага раёна. Юрый Аляксандравіч Голуб (нар. 1996) — беларускі паралімпіец, біятланіст.
З Вячаслаў Адамавіч Захарынскі (нар. 1950) — беларускі жывапісец.
І Валерый Кірылавіч Іваноў (1948—2020) — беларускі кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1988), Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1998).
К Піліп Мацвеевіч Караткевіч (1881—1921) — беларускі палітычны дзеяч. Марлен Рыгоравіч Каўхута (1929—2007) — беларускі фізіка-географ
Л Ісак Хаімавіч Ліўшыц (1896—1938) — савецкі арганізатар аховы здароўя
М Павел Васілевіч Марголін (1870—1942) — выдавец, рэдактар, грамадскі дзеяч у Вільні і Берліне. Іпаліт Купрыянавіч Мацурэвіч (1882—1939) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік Акадэміі навук Украінскай ССР (1939). Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман (1886—1946) — савецкая і беларуская паэтэса-перакладчык, левы грамадскі дзеяч і педагог; звязана з асяроддзем палякаў на Беларусі, тварыла на польскай мове.
П Леў Лазаравіч Паперны (1896—1938) — савецкі дзеяч. Ірына Георгіеўна Пятрова (нар. 1969) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. Юры Кірылавіч Пятрэня (нар. 1951) — адмысловец у вобласці энергетыкі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
Р Рыгор Якаўлевіч Рапапорт (1890—1938) — савецкі дзяржаўны дзеяч.
Т Аляксандр Тарасевіч (1650—1727) — беларускі, літоўскі і ўкраінскі графік; працаваў у тэхніцы медзярыту (афорту).
Ю Эдмунд Станіслававіч Юдзіцкі (1838—1908) — рускі архітэктар, адзін са славутых майстроў маскоўскага мадэрну.
Катэгорыя:Постаці Глуска