Абрам Ільіч Жораў (1907, г. Магілёў — 1943) — беларускі скульптар.

Біяграфія Нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і шорніка і краўчыхі. У сям’і было чацвёра сыноўМогилевчане и могилевская жизнь в воспоминаниях. Скончыў у 1929 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Служыў у лётнай вайсковай часці ў Гатчыне. Пасля некалькі гадоў жыл у Ленінградзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года.

У час Вялікай Айчыннай вайны згінуў без весткі ў баях ва Украіне.

Творчасць Асноўныя творы (гіпс) — «Качагар», «Плытагоны», «Лён», «С. Арджанікідзе ў разведцы пад Барысавам» (усе 1930-я гг.), праект помніка дукорскім партызанам (1940), «М. Ю. Лермантаў» (барэльеф, 1941). Прымаў удзел у афармленні Дома ўрада ў Менску (1932—1934), беларускага павільёна на Усесаюзнай выстаўцы ў Маскве (1939). Пасля вайны работа «Альпініст» знаходзілася каля кінатэатра «Піянер» у Мінску.

Сям’я У 1935 годзе ажаніўся з Фаінай Плоткінай, меў дачку Святлану.

Літаратура

Спасылкі У майстэрню не вярнуліся… Абрам Жораў

Катэгорыя:скульптары Беларусі