Раман Ігаравіч Бандарэнка (, Мінск — , Мінск) — беларускі мастак, загінулы ў час пратэстаў у Беларусі 2020–2021 гадоў. Паводле паведамленняў СМІ, забіты сіламі бяспекі рэжыму Лукашэнкі. Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў Мінску. Паводле адукацыі — мастак, скончыў Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Праходзіў тэрміновую службу ў 3-й АБрСП (в/ч 3214) Унутраных войскаў МУС Беларусі.
Жыў на вуліцы Чарвякова, вучыў дзяцей маляваць. Апошні час працаваў дырэктарам крамы «Востраў чысціні». Паводле слоў родных, праблем з міліцыяй ніколі не меў, на акцыі пратэсту і маршы не хадзіў.
Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
Гібель
11 лістапада 2020 года пабачыўшы ў чаце, што невядомыя чарговы раз зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі на «Плошчы Перамен», паблізу яго дома, Раман Бандарэнка выйшаў паразмаўляць з імі. Назва «Плошча Перамен» прыжылася пасля таго, як жыхары жылога комплексу ў квартале між вуліцамі Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскім трактам намалявалі на адной са сцен мурал з дыджэямі перамен. Мурал замалёўвалі рознымі спосабамі звыш 10 разоў, але жыхары яго аднаўлялі. У квартале склалася моцная супольнасць. Жыхары запрашалі музыкаў на вечаровыя канцэрты, самаадукоўваліся на лекцыях і ўпрыгожвалі прастору нацыянальнай сімволікай.
Каля 22-й гадзіны ў двор прыехалі людзі ў цывільным і масках, пачалі зразаць стужкі, потым напалі на жыхароў, якія выйшлі з імі размаўляць. Пазней у СМІ з’явілася версія, што на Рамана Бандарэнку напаў прафесійны кікбаксёр Дзмітрый Шакута. Невядомыя збілі Рамана Бандарэнку, пасля чаго адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, а адтуль без прытомнасці ў бальніцуnashaniva.by.
Раман Бандарэнка трапіў у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі а 00:05 12 лістапада 2020 года з вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, знаходзіўся ў затарможаным стане, але ў аперацыйную яго прывезлі ўжо ў коме. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін, аднак стан яго пагаршаўся, увечары ён памёрПамёр збіты Раман Бандарэнка з Плошчы перамен, Наша Ніва, 12 лістапада 2020 г..
Расследаванне 27 студзеня 2021 года ініцыятыва «BYPOL» апублікавала расследаванне па факце гібелі Рамана Бандарэнкі. Паводле BYPOL, дзякуючы атрыманым аўдыёзапісам і білінгу нумароў мабільных тэлефонаў, ім удалося пэўна вызначыць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства: Дзмітрый Віктаравіч Шакута (чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу), Дзмітрый Юр’евіч Баскаў (кіраўнік федэрацыі хакея), Наталля Мікалаеўна Эйсмант (прэс-сакратарка Лукашэнкі), Ганна Міхайлаўна Эйсмант (вядучая спартыўных навін, сястра мужа Наталлі Эйсмант — Івана Эйсманта), Павел Уладзіміравіч Воўчак (хакеіст, член хакейнай каманды Лукашэнкі), Жанета Мікалаеўна Воўчак (псіхолаг, жонка Паўла Воўчака), Сяргей Васільевіч Сарман (супрацоўнік САХР), Сяргей Міхайлавіч Анцюфееў (супрацоўнік САХР), Алег Ігаравіч Буйкевіч (супрацоўнік САХР), Раман Вітальевіч Савенка (супрацоўнік САХР), Яўген Уладзіміравіч Ціманоўскі (супрацоўнік САХР), Руслан Аляксандравіч Куляшоў (супрацоўнік АМАП), Раман Аляксандравіч Крывашэін (супрацоўнік АМАП), Аляксей Валер’евіч Бабкоў (супрацоўнік Цэнтральнага РУУС Мінска).
18 лютага 2021 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь распачала крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэксу Беларусі па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула смерць па неасцярожнасціВозбуждено уголовное дело по факту смерти Романа Бондаренко . 17 верасня 2021 года Генеральная пракуратура прыпыніла справу, бо не змагла знайсці, каго прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.
24 верасня 2021 года «BYPOL» абнародавала зліў размоваў супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама датычна забойства Бандарэнкі. У размове 11 лістапада 2020 года камандзір групы АМАПу Руслан Куляшоў паведаміў камандзіру АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыю Балабе, што кікбаксёр Дзмітрый Шакута траўмаваў Бандарэнку пры выкраданні на вуліцы Чарвякова ў Мінску. 12 лістапада 2020 года начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб пацвердзіў у тэлефоннай размове Балабу, што чэрапна-мазгавую траўму Бандарэнку нанёс Шакута, што засведчана на выкладзеным у Сеціве відэазапісе.
Рэакцыя Увечары 12 лістапада 2020 года некалькі тысяч беларусаў прыйшлі і прыехалі на «Плошчу Перамен», каб аддаць даніну памяці Раману Бандарэнку. У розных раёнах Мінска і іншых гарадоў Беларусі, а таксама за мяжой людзі выйшлі на вулічныя акцыі памяці і наступным днём. Акцыі памяці суправаджаліся затрыманнямі іх удзельнікаў, напрыклад у Брэсце і Баранавічах.
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным нябожчыка. Паводле яе слоў, Раман Бандарэнка быў забіты памагатымі рэжыму. «Ён стаў нявіннай ахвярай бесчалавечнай сістэмы, якая лічыць жыцці людзей выдаткамі ўлады, і на яго месцы мог апынуцца любы мірны чалавек». Павел Латушка сказаў: «Мне складана выказаць словамі боль ад таго, што адбылося, і пагарду да ўдзельнікаў чарговага злачынства супраць людзей». «Чарговая ахвяра тэрору, чарговая ахвяра насілля», — так характарызаваў смерць Рамана Бандарэнкі біскуп Юрый Касабуцкі на імшы памяці забітага 13 лістападаnashaniva.by.
У заяве ад 13 лістапада 2020 года ЕС асудзіў жорсткасць з боку пераапранутых у цывільнае супрацоўнікаў міліцыі і выказаў спачуванні сям’і і сябрам Рамана Бандарэнкі. Спачуванні ў сувязі з гібеллю Рамана Бандарэнкі выказалі Міністэрствы замежных спраў Латвіі і ЛітвыГлавы МИД Литвы и Латвии выразили соболезнования в связи со смертью Романа Бондаренко , кіраўнік апошняга, Лінас Лінкявічус выказаўся ў сваім Твітэры, што яго «ашаламляюць цынізм, жорсткасць рэжыму і грубае ігнараванне памкненні людзей да перамен»Пост Лінаса Лінкявічуса . Урмас Рэйнсалу заявіў, што забойства Бандарэнкі павінна выклікаць новыя санкцыі ад Еўрасаюзу супраць беларускіх уладаўReinsalu: Killing of Bandarenka must bring new EU sanctions on Belarus . У заяве пасольства ЗША ў Беларусі было сказана, што Злучаныя Штаты ўзрушаныя і ўстрывожаныя жудаснымі абставінамі смерці Рамана Бандарэнкі, выказваліся спачуванні яго сям’і і салідарнасць з усім беларускім народам, які аплаквае яго страту. Таксама змяшчаўся заклік да ўладаў правесці празрыстае расследаванне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых, асуджаўся гвалт і падаўленне мірных дэманстрантаўby.usembassy.gov. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека выказалася наконт забойства і заклікала ўлады да публічнага расследавання.
Пра гібель Рамана Бандарэнкі напісалі ці выпусцілі сюжэты як беларускія, так і замежныя СМІ, у тым ліку такія буйныя, як БелсатЗбіты Рома Бандарэнка памёр. 96 дзень пратэстаў | Роман Бондаренко умер. 96 день протестов, Candles and Condemnation as Thousands Mourn Death of Belarus Protester , MeduzaВ Минске умер 31-летний сторонник оппозиции Роман Бондаренко, которого избили на «Площади перемен». На акцию его памяти пришли тысячи людей , РИА НовостиУмер избитый в Минске Роман Бондаренко , руская служба BBCВ Минске умер Роман Бондаренко. Его избили из-за бело-красно-белого флага , Настоящее времяВ реанимации умер избитый людьми в штатском в Минске Роман Бондаренко , Associated PressOutrage in Belarus, EU after opposition supporter death , Raman Bandarenka, nouvelle victime de la répression en Biélorussie , Zmarł skatowany 31-latek. Napastnikami mieli być funkcjonariusze białoruskiej bezpieki , Washington PostOutrage in Belarus, EU after opposition supporter death , An outpouring of grief, anger and frustration in Minsk as police beat another protester to death , Podle běloruských úřadů měl zemřelý aktivista otravu alkoholem, lékaři to však odmítají і іншыяRaman Bandarenka, nueva víctima de la represión en Bielorrusia Outrage in Belarus, EU after opposition supporter death .
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што спачувае бацькам загінулага: «Я шчыра спачуваю бацькам. Калі чалавек сыходзіць з жыцця, гэта блага, пагатоў, малады чалавек», — і тут жа заявіў, што смерць Рамана Бандарэнкі стала вынікам канфлікту паміж тымі, хто вывешваў «калабарацыянісцкія прафашысцкія сцягі», і тымі, хто іх зразаў, а сам загінулы быў п’яны. Лукашэнка даручыў Генеральнай пракуратуры ўзяць пад кантроль расследаванне гібелі Рамана Бандарэнкіbelta.by. На думку Лукашэнкі і прарэжымных сродкаў масавай інфармацыі, Раман Бандарэнка быў «сакральнай ахвярай», якую чакалі; што быццам апісана ў «метадычках каляровых рэвалюцый».
Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Кітоў, былы камандзір атраду спецыяльнага прызначэння, у сваім каментары пра смерць Рамана Бандарэнкі адзначыў, што гэта трагедыя не аднаго чалавека, а цэлага народу. І гэта асабліва моцны ўдар па байцах той самай часці 3214, у якой ён служыўРадыё Свабода .
Шматлікія беларускія дзеячы культуры змянялі свае аватары ў сацсетках на чорныя выявы, запісвалі жалобныя інтэрнэт-публікацыі з гэтай нагоды, выказвалі спачуванні блізкім і сваякам Рамана«Беларусь захвачена бандитами». Как белорусские звезды реагируют на смерть Романа Бондаренко .
15 лістапада ў Мінску прайшоў марш памяці Рамана Бандарэнкі. Першапачаткова сілавікі рэжыму Лукашэнкі перашкодзілі ўтварыцца вялікай калоне дэманстрантаў. Людзі разбягаліся, але ўпарта вярталіся на маршрут да «Плошчы Перамен». Супраць дэманстрантаў былі ўжыты спецсродкі: святлошумавыя гранаты і слезацечны газ. Некаторых затрыманых моцна збівалі дубінкамі. Марш у Мінску завяршыўся разгромам «Плошчы Перамен», на якую прыбыла велізарная колькасць сілавікоў рэжыму Лукашэнкі, якіх было ў некалькі разоў больш чым пратэстуючых. Усё скончылася масавым затрыманнем і зачысткай ды апаганьваннем мемарыяла Рамана Бандарэнкі. Трансляцыю падзей з «Плошчы Перамен» вёў «Белсат» (журналісткі тэлеканала Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова былі пасля гэтага арыштаваны, а ў лютым 2021 года атрымалі па два гады зняволення). Пратэсты ў памяць Рамана Бандарэнкі таксама прайшлі ў Гомелі, Віцебску, Гродне, Баранавічах, Лідзе, Салігорску, Маладзечне, Жодзіне, Брэсце, Навагрудку і іншых гарадах.
19 лістапада 2020 года амбасадар ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе выступіў з заявай адносна забітага Рамана Бандарэнкі і таго, што яго суайчыннікам не дазволілі аплакваць страту, паколькі сілы бяспекі ўжылі гвалт, каб разагнаць і арыштаваць больш за 1200 чалавек, бязлітасна знеслі стыхійныя помнікі ў Мінску і па ўсёй краіне 15 лістапада, назваўшы такія дзеянні прыкметай «беспакаранасці, з якой беларускія сілы бяспекі працягваюць жорсткае падаўленне мірных дэманстрантаў».
26 лістапада 2020 года Еўрапейскі парламент абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі // in time Ukraine. 26 ноября 2020.Усиление санкций, отмена ЧМ по хоккею и «внутренний терроризм». Евродепутаты эмоционально обсудили ситуацию в Беларуси // TUT.BY, 26.11.2020. Вынікам абмеркавання стала прыняцце рэзалюцыі «з нагоды працягу парушэння правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасці забойства Рамана Бандарэнкі», падтрыманай абсалютнай большасцю дэпутатаў, з заклікам «хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання смерці».
На 27 лістапада 2020 года крымінальная справа па факце смерці Бандарэнкі не была распачатая, у той час як былі затрыманы па крымінальнай справе журналіст TUT.BY Кацярына Барысевіч і ўрач Арцём Сарокін, якія паведамілі медыцынскую інфармацыю, што забіты быў абсалютна цвярозы, што абвяргае словы Аляксандра Лукашэнкі і Наталлі Качанавай аб тым, што Бандарэнка быў п’яны. Amnesty International прызнала журналістку і лекара вязнямі сумлення. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Барысевіч палітычнай зняволенай. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар».
9 жніўня 2021 года Дзмітрый Шакута быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за «гвалтоўную атаку на Рамана Бандарэнку» і перадачу яго міліцыі.
Узнагароды