Сцяпан Міхайлавіч Кірычук (нар. , в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) — кандыдат тэхнічных навук (1999), доктар сацыялагічных навук, дацэнт, ганаровы прафесар Цюменскай дзяржаўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі, сапраўдны член Муніцыпальнай акадэміі Расійскай Федэрацыі. Член навукова-рэдакцыйнага савета «Большой Тюменской энциклопедии» (2004).
Біяграфія Працоўную дзейнасць пачаў з пуцявога рабочага Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У 1968 годзе закончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту, у 1985 годзе Уральскі электрамеханічны інстытут. Больш 20 гадоў прапрацаваў на чыгунцы.
З 1990 года працуе ў муніцыпальных органах заканадаўчай і выканаўчай улады. Займаў кіраўнічыя пасады ў Цюменскім абкаме КПСС. Пасля распаду СССР чатырохразова выбіраўся мэрам Цюмені на прамых усенародных выбарах.
У 2005 годзе быў выбраны членам Савета Федэрацыі ад Цюменскай вобласці. Узначальваў камітэт па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню. Быў старшынёй Камітэта Савета Федэрацыі па пытаннях мясцовага самакіравання, член камісіі Савета Федэрацыі па натуральных манаполіях, прадстаўнік ад выканаўчага органа дзяржаўнай улады Цюменскай вобласці.
Узнагароды Узнагароджаны медалем «За освоение недр и развитие нефтегазового комплекса Западной Сибири» (1981), ордэнам Дружбы народаў (1986), медалём ордэна «За заслуги перед Отечеством» IІ ступені (1998), ордэнам «За заслуги перед Отечеством» IV ступені (2010), ордэнам Аляксандра Неўскага (2015), Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, знакам «За заслуги перед Тюменской областью» (2019). У 2017 годзе пастановай Цюменскай абласной Думы ад 22.06.2017 г. № 601 °C. М. Кірычуку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Цюменскай вобласці»КІРЫЧУК СЦЯПАН МІХАЙЛАВІЧ.
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Цюмені Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Цюменскай вобласці Катэгорыя:Кіраўнікі Цюмені Катэгорыя:Члены Савета Федэрацыі Расіі (з 2000)