thumb|left|Руіны Гірсу Гірсу (), у нашы дні Тэло () — помнік археалогіі на месцы аднайменнага шумерскага горада за 250 км на паўднёвы ўсход ад Багдада, сталіцы Ірака.
Гірсу быў заснаваны ў пачатку 3 тысячагоддзя да н. э. і з’яўляўся важным сельскагаспадарчым цэнтрам паміж Тыграм і Еўфратам. Заступнікам горада лічыўся бог вайны і земляробства Нінгірсу.
Першапачаткова Гірсу знаходзіўся ў залежнасці ад Лагаша. Тут кіравалі такія вядомыя палітычныя жыхары Шумера, як Уруінімгіна і Гудэа. У эпоху трэцяй дынастыі Ура ператварыўся ў адміністрацыйны цэнтр асобнай правінцыі. Пасля заняпаду Ура згубіў сваю значнасць, але заставаўся населеным амаль да канца 1 тысячагоддзя да н. э.
Археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1877 годзе. Месцазнаходжанне Гірсу — адзін з найлепей даследаваных археалагічных помнікаў старажытнага Шумера. Тут было знойдзена каля 50 тысяч клінапісных таблетак.
Спасылкі
Iraq Significant Site 109 — Tello (ancient: Girsu) Excavations at Girsu
Катэгорыя:Гарады Шумера Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Іраку