Шчомысліцкая дуброва, Дуброва «Шчомысліцкая», раней — Дуброва — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння, размешчаны на поўнач ад аграгарадка Шчомысліца Мінскага раёна, непасрэдна мяжуе з тэрыторыяй Мінска. Уяўляе сабой фрагмент падзоны шыракалістых лясоў з вялікай колькасцю мясцовых і інтрадуцыраваных відаў раслін. Уваходзіць у склад батанічнага сада БДУ.
Гісторыя У 1925 годзе па ініцыятыве Мікалая Вавілава было створана Беларускае аддзяленне Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі і новых культур. Пры аддзяленні быў утвораны і дэндрасектар на базе невялікай дубровы, які ўзначальваў І. І. Собалеў. Пад яго кіраўніцтвам у 1928—1936 гадах у даследчых мэтах былі зроблены пасадкі мноства рэдкіх дрэвавых і хмызняковых парод, у тым ліку шэраг экзотаў (раслін, не сустраканых у дадзенай мясцовасці)Гирилович И. С., Джус М. А. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: путеводитель . — : БГУ, 2009. — С. 10-11.. У 1985—1986 гадах Камісія Вярхоўнага Савета БССР па ахове прыроды і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і Міністэрства лясной гаспадаркі БССР прапанавалі абвясціць дуброву помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. 24 сакавіка 1986 г. Дзяржкамітэт БССР па ахове прыроды арганізаваў помнік прыроды «Дуброва», 22 ліпеня 1986 года Мінаблвыканкам перадаў «Дуброву» пад ахоўнае абавязацельства Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэтаГирилович И. С., Джус М. А. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: путеводитель . — : БГУ, 2009. — С. 8.. Нягледзячы на наданне «Дуброве» статусу асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, у ёй неўзабаве пачалося будаўніцтва артэзіянскай свідравіны, а паблізу было запланавана будаўніцтва новых аб’ектаў. Аднак у 1989 годзе пад ціскам грамадскасці было прынята рашэнне згарнуць будаўніцтваГирилович И. С., Джус М. А. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: путеводитель . — : БГУ, 2009. — С. 11..
Уваходзіць у склад батанічнага сада БДУ.
Ландшафт Дуброва мае спадзіста-хвалісты раўнінны рэльеф, абсалютная вышыня — каля 240 м, адноснае перавышэнне — не больш за 5-10 м. Належыць да Мінскага сярэдне- і буйнаўзгорыста-марэнна-эразійнага ландшафтнага раёна з шыракаліта-яловымі і хваёвымі лясамі Беларускай узшышшавай правінцыі ўзгорыста-марэнна-эразійных і другасна-марэнных ландшафтаў. У вясенне-летні перыяд дуброва нярэдка падтапляецца з-за слабой вадапрапускальнай здольнасці глебы і наяўнасці аўтамабільных дарог на шляху натуральнага сцёкуГирилович И. С., Джус М. А. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: путеводитель . — : БГУ, 2009. — С. 12..
Біяразнастайнасць Дуброва належыць да Мінска-Барысаўскага геабатанічнага раёна, на паўднёвай мяжы падзоны шырокаліста-яловых (дубова-цёмнахвойных) лясоў. Да натуральнай дрэвавай расліннасці адносіцца 41 від дрэў і кустоў (з 28 родаў і 18 сямействаў), найбольш распаўсюджаныя дрэвавыя пароды — , які даў назву ўсяму помніку прыроды, сярэдні ўзрост дрэў — каля 150 гадоў) і . Колькасць экзотаў складае каля 80 відаў (45 дрэў, 36 кустоў, 1 дрэвавая ліяна). Усяго на тэрыторыі дубровы выяўлена 478 відаў дрэвавых і травяністых раслін — 458 пакрытанасенных (384 — двухдольных, 74 — адна), 9 — папараці, 8 — голанасенных, 3 — хвашчоў. Гэтыя расліны ўяўляюць 4 аддзела, 6 класаў, 50 парадкаў, 79 сямействаў і 286 родаў. 4 дзікарослых віду раслін — , , і — занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, яшчэ 2 ахоўных віды — і — штучна інтрадукаваныГирилович И. С., Джус М. А. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: путеводитель . — : БГУ, 2009. — С. 13-16..
Імхі (брыяфлора) прадстаўлены 45 відамі (29 родаў, 16 сямействаў, 8 парадкаў), найбольш распаўсюджаны від моху — , у той час як звычайна часты ў беларускіх лясах , наадварот, сустракаецца рэдка. Відавая разнастайнасць імхоў ацэньваецца як нязначная, у тым ліку з-за таго, што ліставы апад дуба перашкаджае развіццю імхоўГирилович И. С., Джус М. А. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: путеводитель . — : БГУ, 2009. — С. 20-21..
Лішайнікі (ліхенабіёта) прадстаўлены 46 відамі (23 роды, 14 сямействаў, 5 парадкаў), у т. л. 50 % лісцевых формаў, 39,1 % накіпных і 10,9 % кусцістых формаў. Адзін з ліхенафільных грыбоў ( (Kalchbr.) D. Hawksw) упершыню ў Рэспубліцы Беларусь быў апісаны менавіта ў дадзенай дуброваГирилович И. С., Джус М. А. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: путеводитель . — : БГУ, 2009. — С. 21-22..
Грыбоў і грыбападобных арганізмаў налічваецца каля 250 відаўГирилович И. С., Джус М. А. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: путеводитель . — : БГУ, 2009. — С. 22..
Млекакормячыя прадстаўлены , , , , , , , , . Нягледзячы на наяўнасць агароджы, адзначаліся адзінкавыя выпадкі заходу і .
У 2010-я гады было адзначана павелічэнне відавай разнастайнасці птушак і павелічэнне шчыльнасці іх гнездавання, што звязваецца, у першую чаргу, з працэсамі сінурбізацыіПроцесс приоберетения адаптаций к жизни рядом с человеком — уменьшение дистанции вспугивания, увеличение плотности популяции, отмена сезонных перелётов і, менш верагодна, з памяншэннем ціску з боку драпежнікаў, у прыватнасці, , якая перастала гнездавацца ў дуброве ў 2000-я гадыСахвон В. В., Домбровский В. Ч. Многолетняя динамика населения гнездящихся птиц на территории памятника природы республиканского значения «Дубрава»(Минск) // Журнал БГУ. Биология. — 2018. — № 3. — С. 48-54.. Часам сустракаюцца дадзеныя аб прыкладна 60 відах птушакГирилович И. С., Джус М. А. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: путеводитель . — : БГУ, 2009. — С. 23-24..
Земнаводныя прадстаўлены , , , .
З паўзуноў раней была адзначана , але да пачатку XXI стагоддзя яна перастала сустракацца ў дуброве.
Бесхрыбтовых, паводле папярэдніх ацэнак, налічваецца каля 400 відаў.
Праблемы Натуральнае аднаўленне дрэвастою лічыцца нездавальняючым, асабліва для дуба звычайнага — лесаўтваральнай пароды. Многія ўсходы моцна паражаюцца , што звязваецца з моцным антрапагенным уздзеяннем. Пры гэтым некаторыя з экзотаў ( і , ) утвараюць даволі багаты самасеў.
Нямала дрэў у дуброве — прыгнечаныя і пашкоджаныя. Ветравалы, бураломы і снегапады штогод пашкоджваюць дарослыя дрэвы. У некаторых дрэў адзначаны пашкоджанні ствала, у іншых — сухавяршынавасць. Дрэвы пашкоджваюцца дрэваразбуральнымі грыбамі, у тым ліку рэдкімі, а таксама насякомымі-караедамі, златкамі, , і іншымі. Многія дрэвы дасягнулі гранічнага ўзросту, у якасці дадатковага негатыўнага фактару адзначаецца празмерная рэкрэацыйная нагрузка. Некаторыя каштоўныя дрэвавыя экзоты больш не растуць у дубровеГирилович И. С., Джус М. А. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: путеводитель . — : БГУ, 2009. — С. 18-19..
Зноскі
Спасылкі
Гирилович И. С., Джус М. А. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: путеводитель . — : БГУ, 2009. — 93 с. Гирилович И. С., Джус М. А., Кочергина М. В. Памятник природы республиканского значения «Дубрава» // Вестник БГУ. Серия 2. — 2007. — № 1. — С. 54-61.
Катэгорыя:Лясныя масівы Беларусі Катэгорыя:Дэндрапаркі Катэгорыя:Геаграфія Мінскага раёна Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Катэгорыя:Помнікі прыроды Беларусі