Валянцін Уладзіміравіч Карпіцкі (нар. , в. Куртасы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі ваенны дзеяч, старшыня Рэспубліканскага савета Рэспубліканскага савета Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», генерал-маёр унутранай службы ў адстаўцы.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1957 годзе ў в. Куртасы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў Мінскі палітэхнікум, у 1985 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут.

У 2004—2006 гадах з’яўляўся слухачом Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1975—1999 гадах працаваў пажарным 2-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове Фрунзенскага раёна Мінска ўпраўлення пажарнай аховы УУС Мінскага аблвыканкама. У 1999—2005 гадах узначальваў Мінскае гарадское ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь.

З 16 чэрвеня 2005 годаУказ Президента Республики Беларусь от 16 июня 2005 года № 281 «О назначении В. В. Карпицкого первым заместителем Министра по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь» па 4 сакавіка 2013 годаУказ Президента Республики Беларусь от 4 марта 2013 года № 111 «Об освобождении от должности В. В. Карпицкого» працаваў першым намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. 4 сакавіка 2013 года звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у адстаўку з прычыны хваробы.

11 кастрычніка 2013 года на пазачарговым ХІІІ з’ездзе Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» быў выбраны старшынёй Рэспубліканскага савета гэтага таварыства.

23 сакавіка 2018 года адбыўся пазачарговы з’езд Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, на якім пасада старшыні была адменена, а В. Карпіцкі быў адхілены ад кіраўніцтва арганізацыяй. В. Карпіцкі гэтыя падзеі назваў «аперацыяй па рэйдарскім захопе Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях грамадскай арганізацыі „Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства“».

Узнагароды Заслужаны ратавальнік Рэспублікі Беларусь (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2013 года № 189 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» .

Літаратура Профессионализм. Отвага. Честь [Изоматериал] / В. В. Новицкий, А. В. Тетерник. — Минск, 2014.

Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь