Грузінскі ваенны кантынгент у Іраку — створанае ў 2003 годзе падраздзяленне Узброеных сіл Грузіі, якое ўдзельнічала ў вайне ў Іраку.
Першыя вайскоўцы былі накіраваны ў Ірак у пачатку жніўня 2003 года, у далейшым колькасць кантынгенту была павялічанаВ Ирак направляют грузинский спецназ // LENTA.RU от 7 января 2004. Грузіны былі размешчаны ў асноўным у правінцыі Васіт, а адзін батальён — у Багдадзе. Пасля пачатку вайны ў Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года пачалося вяртанне грузінскіх войск з Ірака. 10—11 жніўня першыя 800 вайскоўцаў з 11 тонамі грузаў былі дастаўлены з Ірака ў Грузію на самалётах ВПС ЗШАГрузинских военных перебросили из Ирака американские самолеты // LENTA.RU от 11 августа 2008. 30 лістапада 2008 года апошнія вайскоўцы Грузіі пакінулі ІракГрузия полностью вывела войска из Ирака // "Корреспондент.NET" от 1 декабря 2008.
Страты грузінскага кантынгенту ў Іраку склалі 5 вайскоўцаў загінулымі і не менш за 19 параненымі.
Гл. таксама Грузінскі ваенны кантынгент у Афганістане
Катэгорыя:Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку Катэгорыя:Узброеныя сілы Грузіі