Бітва за Басру — адна з першых бітваў Іракскай вайны ў перыяд ўварвання ў Ірак. Сутыкненні пераважна ішлі паміж іракскімі і брытанскімі войскамі.
Баі ў ваколіцах З самага пачатку ўварвання Басра падвяргалася інтэнсіўным бамбардзіроўкам авіяцыі міжнароднай кааліцыі. Горад абараняў 3-і армейскі корпус іракскай арміі. З боку брытанскіх войскаў прымала ўдзел 7-я танкавая брыгада. 23 сакавіка баі завязаліся ў прыгарадах горада, іракская армія пайшла ў контрнаступленне.
25 сакавіка каля канала Шат-Аль Басра быў знішчаны брытанскі танк Чэленджэр 2, як паведамлялася, ад стрэлу аднатыпнага танка. У выніку выбуху загінулі два танкіста, у танка сарвала вежуBoard of injury report.
26 сакавіка над горадам збіта два брытанскіх БПЛА «Фенікс».
27 сакавіка паведамлялася, што брытанскія войскі захапілі тэлебачанне і радыёстанцыю БасрыБританцы захватили телевидение и радио Басры | Новости. Новости дня на сайте Подробности. У гэты ж дзень яны ўступілі ў найбуйнейшае танкавае змаганне з часоў Другой сусветнай вайны. У ходзе бітвы Каралеўская шатландская драгунская гвардыя знішчыла 14—15 іракскіх танкаў Т-55, не нясучы стратBritish troops destroy 14 Iraqi tanks.
У пачатку красавіка ў выніку блакады і недахопу медыкаментаў у горадзе пачалася эпідэмія халерыВ Басре начинается эпидемия холеры — MedPortal.ru.
4 красавіка над Басрай збіты яшчэ два брытанскіх «Фенікса».
24 сакавіка брытанская 847-я эскадрылля марской авіяцыі займалася тылавым забеспячэннем наземных войскаў разгорнутых у Кэмп-Вікінг, Кувейт. Выкарыстоўваліся верталёты Westland Gazelle і Westland Lynx AH.7 для разведкі і транспарціроўкі. Праз 11 дзён эскадрылля знішчыла 43 мэты вакол Паўднёвай Басры без страт.
Тады пры падтрымцы танкаў брытанцы сталі авалодваць ускраінамі горадаLuke Harding, “Eight militiamen killed in battle for Basra”, The Guardian, 5 April 2003, p. 7; accessed via ProQuest, 7 June 2013.. 27 сакавіка брытанская 3-я брыгада спецыяльнага прызначэння Каралеўскай марской пяхоты двойчы здзяйсняла рэйды ў прыгарадзе Абу-аль-Хасіб пры падтрымцы танкаў; 40-ы батальён 3-й брыгады СпН КМП падчас разведкі выявіў пазіцыі іракскіх войскаў у прыгарадзеRossiter, Mike, Target Basra , Corgi, 2009 , p.260-263.
30 сакавіка брытанскія войскі правялі аперацыю «Джэймс» (Operation James) з мэтай захопу пагорка Абу-аль-Хасіб. Роты Альфа (A), Брава (B) і Дэльта (D) 40-га батальёна 3-й брыгады СпП і манеўраная група падтрымкі (Maneuver Support Group) атакавалі прыгарад. 3-я брыгада СпН КМП захапіла мост праз раку, якая аддзяляе горад ад прыгарада пасля перастрэлкі з 20-30 іракскімі салдатамі. Брытанскія марпехі сустракалі эпізадычны супраціў падчас аперацыі ў прыгарадзе. Падтрымку ім аказваў эскадрон Challenger 2 Каралеўскай шатландскай драгунскай гвардыі. Да 31 сакавіка прыгарад быў ачышчаны ад іракскіх сілRossiter, Mike, Target Basra , Corgi, 2009 , p.260-316.
Штурм горада Брытанскія танкі і мотапяхота 7-й танкавай брыгады, вядомай як «Пустынныя пацукі» (Desert Rats), увайшлі ў цэнтр горада з паўночнага боку 6 красавікаSarah Crown, “ British troops move into Basra”, The Guardian, 6 April 2003 (updated 2:30am 7 April).Rosalind Russell, "British tanks shoot their way into Basra", IOL News, 6 April 2003.. Брытанскія салдаты знішчылі штаб-кватэру партыі Баас, страціўшы трох вайскоўцаў"On April 6, British forces moved into Basra, destroying Ba'ath Party headquarters and battling the last paramilitary fighters, losing three soldiers." Operation Iraqi Freedom, Marc Kusnetz, p. 182, Andrews McMeel Publishing, 2003Rossiter, Mike, Target Basra , Corgi, 2009 , p.322. Неўзабаве стала відавочна, што іракская абарона развальваецца, іракцы пакідалі пазіцыі, брыгада на працягу 3 гадзін змагалася супраць 300 праціўнікаў у літаратурным каледжы, у канчатковым выніку атрымаўшы перамогу над апалчэнцамі-фідаінамі.
У той жа час 42-і батальён СпП падтрыманы эскадронам танкаў Чэленджэр 2, напаў на горад з поўдня і застаў іракцаў знянацку. Рота Майк (M) захапіла 5 мастоў у горадзе ў момант уцёкаў фідаінаў. 539-ы штурмавы батальён каралеўскіх марскіх пяхотнікаў і атрад SEAL паспрабавалі ўвайсці ў горад водным шляхам па рацэ Шат-эль-Араб, але ім перашкодзілі іранскія патрульныя караблі. Калі рота J падышла да прэзідэнцкага палаца, Harrier II КМП ЗША скінуў 500-кілаграмовую авіябомбу на ахову палаца, прымусіўшы яе пакінуць пазіцыіRossiter, Mike, Target Basra , Corgi, 2009 , p.323-328.
У ходзе штурму было захоплена 300 іракскіх палонных”UK forces destroy breakaway tank squadron”, The Guardian, 27 March 2003.Tim Butcher, "Battle for the streets of Basra", The Guardian, 31 March 2003."British attack column of Iraqi tanks near Basra ", PBS, 27 March 2003.Tom Newton Dunn, "War Watch: Iraqi tank column breaks out of Basra", The Guardian, 31 March 2003; pooled report quoting Major Mick Green..
Фейкавыя паведамленні 7 красавіка адзін з вайскоўцаў 7-й брыгады заявіў, што кааліцыйныя войскі ўвайшлі ва ўсе раёны горада, у тым ліку ў ягоны гістарычны цэнтр і што ў Басры знаходзяцца чатыры тысячы байцоў, 200 танкаў і сотні бронетранспарцёраў. Кіраўніком горада быў прызначаны адзін з іракскіх шэйхаўLenta.ru: Мир: Британцы назначили иракского шейха наместником в Басре . Тады ж паведамлялася, што ў горадзе знайшлі цела Алі Хасана аль-МаджыдаГазета. Ru — Труп «Химического Али» найден британцами в Басре , але пасля ўся гэтая інфармацыя убыла абвергнута. На месцы выбуху авіяцыйнай бомбы, скінутай амерыканскім самалётам, замест Маджыда знайшлі целы 17 мірных грамадзянDocherty & Garlasco, «Off Target» (2003), pp. 28-33.
Зноскі
Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бітвы Аўстраліі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Сакавік 2003 года Катэгорыя:Канфлікты 2003 года Катэгорыя:Красавік 2003 года Катэгорыя:Бітвы Польшчы