Іван Віктаравіч Ломаць (нар. ) — палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук. Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2019).
Біяграфія Пасля заканчэння з адзнакай у 1996 годзе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства» ў дзённай форме атрымання адукацыі працягнуў навучанне ў ад’юнктуры.
З 1999 года па 2008 год праходзіў службу ва ўстанове адукацыі на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедраў аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў факультэта крымінальнай міліцыі, аператыўна-вышуковай вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі.
У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю — была прысвоена вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук. Сфера навуковых інтарэсаў — крымінальны працэс, крыміналістыка, аператыўна-вышуковая дзейнасць.
З 2008 года па 2010 год праходзіў службу ва ўпраўленні падрыхтоўкі кадраў галоўнага ўпраўлення кадраў МУС. З лютага 2010 працягнуў службу на пасадзе намесніка начальніка факультэта завочнага навучання па вучэбна-метадычнай рабоце. У верасні 2010 года ўзначаліў факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў.
З’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў 9 адукацыйных стандартаў па спецыяльнасцях перападрыхтоўкіФакультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў.
Літаратура Сборник нормативных правовых актов и иных документов, регламентирующих кадровую работу в органах внутренних дел : в 2 т. / [составители: В. В. Бачила и др.]. — Минск, 2009. ― 2 т.
Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Крыміналісты