Шу-Суэн (; 2038 гг. да н. э. — 2029 гг. да н. э.) — лугаль (манарх) Ура, Шумера і Акада. Чацвёрты прадстаўнік трэцяй дынастыі Ура.
Шу-Суэн з’яўляўся сынам лугаля Шульгі і стаў спадчыннікам свайго старэйшага брата Амар-Суэна. Ён стаў арганізатарам 2 ваенных кампаній. Рэканструяваў мур паміж Тыграм і Еўфратам, які павінен быў абараніць Шумер і Акад ад нашэсця амарэяў.
Шу-Суэн быў ушанаваны ў шумерскай літаратуры дзякуючы паэме пра каханне, напісанай у форме звароту да яго з боку жанчыны.
Спасылкі Дзяржава Ур Шумерская хроніка падзей Найстаражытнейшая паэма пра каханне
Катэгорыя:Трэцяя дынастыя Ура Катэгорыя:Абагаўлёныя манархі Катэгорыя:Кіраўнікі Старажытнай Месапатаміі