Шабля — халодная зброя, якая складаецца з выгнутага металічнага клінка з лязом на выпуклым боку і рукаяці. Як правіла, з адной завостранай часткай ці з палутарнай заточкай. Сярэдняя даўжыня — 80—110 см. Шаблі ў розных варыяцыях былі шырока пашыраны ва Усходняй Еўропе і Азіі ў перыяд з IX па XX стст. як асноўная зброя (пераважна кавалерыі). У Заходняй Еўропе распаўсюдзілася толькі ў XIV—XIX стст. Праз змену на палях баёў, шабля выціснула меч і іншыя віды халоднай зброі.

Этымалогія Слова «шабля» паходзіць з венгерскай мовы ( ад  — «рэзаць»).

Імаверным з’яўляецца венгерскае паходжанне слова «шабля» ў польскай () і нямецкай () мовах, адкуль яно пайшло ў французскую і англійскую мовы ў выглядзе слова sabre.

Іншая гіпотэза тлумачыць паходжанне гэтага слова ў венгерскай мове ад рэканструяванага дыялектнага цюркскага слова *seble/*sebele «шабля» з метатэзай ад зычных ранняга слова *selebe (), якое бярэ пачатак ад тунгуса-маньчжурскага слова *seleme «клінок, жалезны» < *sele «жалеза» + *-me «суфікс прыметніка», замена галосных старажытнавенгерскага *szeble магчымы ўплыў дзеяслова szab- «краіць».

Будова

+А. ЭфесB. КлінокC. ЗаставаD. Моц, або сяродка клінкаE. Пяро або штых1. Галаўня5. Лязо2. Рукаяць6. Абух3. Вусы7. Плаз7. Плаз4. Эфес8. Жолаб (баразна)8. Жолаб (баразна)* часткай эфеса магла быць скаба (гарда).9. Молат (ялмань)10. Пяро10. Пяро

Гісторыя

Позняе Сярэднявечча

Шаблі з’явіліся ў VII ст. у цюрак. У VIII ст. распаўсюдзіліся на Далёкім Усходзе, у X ст. з’явіліся на Русі, у XI—XII стст. — у ісламскіх краінах, у XIII ст. трапілі ў Індыю, у XV—XVI стст. — у Заходнюю Еўропу.

З канца XV — пачатку XVI стст. вытворчасць шабляў у арабскім свеце дасягнула ўзроўню, дастатковага для ўплыву на Усходнюю Еўропу, дзе існаваў попыт на імпартныя «ўсходнія» шаблі. Кылыч турэцкага тыпу адрозніваўся ад астатніх шабель масіўнымі клінкамі даўжынёй 88—93 см з ялманню, пры агульнай даўжыні шаблі 96—106 см. Вага такіх шабель дасягала 2,6 кг. Эфес мог дасягаць 22 см. Рукаяць звычайна была зроблена з гранёнай драўлянай трубкі, якая надзявалася на рукаяць з булавешкай. Пазней наверша рукаяці сталі рабіць з ухілам у бок ляза. Шаблі з параўнальна вузкім клінком без ялмані, якія часткова адносіліся да шамшыраў іранскага тыпу, а часткова, магчыма, да захаваўшыхся элементаў шабель часоў ардынскага дамінавання на палях баёў, мелі агульную даўжыню 92—100 см пры даўжыні клінка 80—86 см і шырыні ля пяты 3,4—3,7 смО. В. Двуреченский. «Холодное наступательное вооружение Московского государства (конец XV — начало XVII века)»..

Усходнееўрапейскія шаблі таксама каваліся пад азіяцкім уплывам. Аднак з другой паловы XVI ст. у Венгрыі і Польшчы пачалося развіццё рукаяці. У XVII ст. з венгерска-польскіх шабель вылучылася гусарская шабля з закрытым эфесам: з боку ляза да канца перакрыжавання да булавешкі знаходзілася пальцавая дужка, якая абараняла руку; гэта скаба магла быць не злучана з навершам рукаяці. На перакрыжаванні дабаўлялася кольца для вялікага пальца, якое дазваляла хутка мяняць напрамак ударуWojciech Zablocki. Ciecia Prawdziwa Szabla..

На тэрыторыі Рэчы Паспалітай шабля польска-венгерскага тыпу з’явілася ў часы кіравання Стафана Баторыя.

У XVII ст. на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і краін-суседак вылучаюцца імпартныя шаблі і шаблі мясцовай вытворчасці. Мясцовыя, як правіла, каваліся пад замежным уплывам. Вылучаюцца: літоўскі, турскі, венгерскі, чаркаскі выраб, на кызылбаскую, нямецкую, а таксама маскоўскую коўку.

У XVI—XVII стст. фармаваліся прыёмы шабельнага фехтавання. Паспяховай была польская школа фехтавання (), якая складалася з некалькіх відаў сякучых удараў і парыравання. У Рэчы Паспалітай шабля была пераважна шляхецкай зброяй, якая выкарыстоўвалася больш у пяхотным баі, чым у коннымПольское наступательное вооружение. Ю. В. Квитковский. Шаблі з’яўляліся асноўнай доўгаклінковай зброяй казакоў.

У краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы шаблі атрымалі распаўсюд з другой паловы XVI ст., хаця ўпершыню трапілі туды ў XIV—XV стст. Спачатку распаўсюд быў не шырокі. На ўзбраенні пяхоты, сярод ландскнехтаў, стаяла двуручная шабля грос-месер, якая з’явілася з XV ст. у Венгрыі, і выкарыстоўвалася пераважна ў школах фехтавання дзюсак. Пачынаючы з другой паловы XIV — першай паловы XV стст. і да XVII ст. выкарыстоўваліся масіўныя шаблі-цесакі, якія, магчыма, вылучыліся з фальшыёнаў пад усходнім уплывам — картэлас (, , , ), малкус (), сторта (), бадэлер (), кракемарт (). У XVI—XVII стст. мела распаўсюд скарочаная «паўсабля» і падобная на абардажную — хенгер (). На працягу XVII ст. у гэтых краінах атрымала шырокі распаўсюд прамая клінковая зброя — шпага, а шаблі атрымалі шырокі распаўсюд толькі ў XVIII—XIX стст.Вендален Бехайм. «Энциклопедия Оружия».

Новы час У XVII—XVIII стст., пад усходнееўрапейскім уплывам, шаблі атрымалі распаўсюд на тэрыторыі ўсёй Еўропы. У асноўным яны паходзілі ад польска-венгерскіх шабель і з’яўляліся пераважна зброяй кавалерыстаўВ. Шлайфер, В. Добрянский. «Сабля — правды и легенды»..

У Расіі каля 1700 г. Пётр I на ўзбраенне расійскай арміі прыняў шаблю заходняга ўзору. Першапачаткова шабля трапіла на ўзбраенне драгун. З цягам часу некаторыя пяхотныя падраздзяленні рускай арміі атрымалі шаблі заходніх узораўВисковатов А. В., «Историческое описание одежды и вооружения российских войск», ч.1..

Падчас Егіпецкага паходу Напалеона ў 1798—1801 гг. французы перанялі шаблі мамлюкскага тыпу, пасля чаго, пад уплывам французскай моды, шаблі гэтага тыпу атрымалі распаўсюджанне па Еўропе. Прыблізна з гэтага часу на ўзбраенні асобных радоў і відаў войск пачалі з’яўляцца варыяцыі шабель паводле віду і вагі.

У еўрапейскіх арміях Новага часу шаблі мелі клінкі сярэдняй крывізны (45—65 мм), эфесы з грувасткімі гардамі ў выглядзе 1—3 скоб ці чашападобныя. Агульная даўжыня складала 1100 мм, даўжыня клінка 900 мм, а вага без ножан да 1100 г, маса з металічнымі ножнамі павялічвалася да 2300 г. У канцы XIX ст. крывізна змяншаецца да 35—40 мм, што пашырае функцыянал шаблі з рубячай да рубяча-колючай зброі.

У тым ці іншым выглядзе шабля выкарыстоўвалася ў войнах да канца 1940-х ггАлексей Исаев. Антисуворов. Десять мифов Второй мировой. На сённяшні дзень гэта пераважна цырыманіяльная зброя.

Тэхналогія вырабу Першыя шаблі былі атрыбутам воінаў з прывілеяванага асяродку і, як правіла, інкрусціраваліся золатам і срэбрам. Клінкі кавалі па складаным шматслойным тэхналогіям, характэрным для дарагіх мячоў, сутнасцю якіх была зварка жалезных і стальных пласцін. У XII—XIII стст. шаблі атрымліваюць шырокі распаўсюд, што адбылося адначасова і са спрашчэннем тэхналогіі вытворчасці. З гэтага часу большасць клінкоў рабілася шляхам наваркі стальнога ляза ці цэментацыяй суцэльнажалезнай паласыКирпичников А. Н., «Древнерусское оружие», 1971.. З XII ст. шаблі ісламскіх краін рабіліся з навугляроджаных нарыхтовак, якія ў выніку асаблівай шматразовай закалкі атрымлівалі ідэальнае спалучэнне глейкасці і цвёрдасці, а край ляза атрымліваўся асабліва цвёрдымА. Н. Кирпичников, В. П. Коваленко. «Орнаментированные и подписные клинки сабель раннего Средневековья (по находкам в России, на Украине и в Татарстане)». 1993..

З другой паловы XVI ст. у Еўропе, а з сярэдзіны XVII ст. і на тэрыторыі Усходняй Еўропы, пачалі рабіць шаблі з перадзельнай сталі.

Рукаяць складалася з дзвюх драўляных ці касцяных накладак, якія фіксіраваліся заклёпкамі. Існавала рукаяць суцэльная з адтулінай для ўсталявання на хвосцік. Спераду, паміж плечыкамі клінка і рукаяццю, было зафіксавана металічнае перакрыжаванне, якое абараняла руку. На далёкаўсходніх шаблях гардай было не перакрыжаванне, а цуба. З цягам часу еўрапейскія гарды ўскладняліся.

Ножны Шабельныя ножны былі драўляныя, абцягнутыя скурай, аксамітам і саф’янам. У XIX—XX стст. пачынаюць вырабляць металічныя ножны, час ад часу з аксідаванай сталі, з храмаваннем ці нікеляваннем звонку.

Віды Шамшыр Польска-венгерская шабля Гусарская шабля Грос-месер Карабеля Касцюшоўка Дзюсак Абардажная шабля Шабля мамлюкскага тыпу Афганская шабля Тальвар Гадарэ Кылыч ці кіліч Армянская шабля

Крыніцы

Літаратура

Кирпичников А. Н., «Древнерусское оружие», Издательство «Наука», 1971. А. Н. Кирпичников, В. П. Коваленко. «Орнаментированные и подписные клинки сабель раннего средневековья (по находкам в России, на Украине и в Татарстане)». 1993. В. Бехайм, «Энциклопедия оружия (Руководство по оружиеведению. Оружейное дело в его историческом развитии от начала средних веков до конца XVIII в.)».

Спасылкі

Сабля и кривой меч. Применение сабли

Катэгорыя:Халодная зброя Катэгорыя:Халодная зброя паводле алфавіта