Андрэй Мікалаевіч Белазе́рскі (;  — ) — вучоны ў галіне біяхіміі раслін, адзін з заснавальнікаў біяхіміі ў СССР, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1946), акадэмік Акадэміі навук СССР (1962), віцэ-прэзідэнт АН СССР (1971—1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Біяграфія Нарадзіўся ў Ташкенце. У 1927 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Сярэднеазіяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і застаўся ў аспірантуры пры кафедры фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта. Адначасова з 1923 года працаваў лабарантам, у 1927—1930 гадах выкладаў на рабфаку ўніверсітэта.

У 1930 годзе па запрашэнню А. Р. Кізеля пераехаў у Маскву і пачаў працу ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце асістэнтам на наноў створанай кафедры біяхіміі раслін. З 1932 года дацэнт, з 1943 года прафесар гэтай кафедры. У 1960—1972 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры біяхіміі раслін, у 1963—1970 гадах загадчыка кафедры вірусалогіі, адначасова ў 1965—1972 гадах загадчык міжфакультэцкай лабараторыі малекульярнай біялогіі і біяарганічнай хімііБелозерский Андрей Николаевич // Летопись Московского университета . Адначасова ў 1937—1940 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мікрабіялогіі Акадэміі навук СССР, у 1943—1946 гадах кансультантам Інстытута малярыі і медыцынскай паразіталогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР, у 1947—1951 гадах кансультантам Інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі. З 1946 па 1960 год працаваў у Інстытуце біяхіміі імя А. М. Баха Акадэміі навук СССР, у 1960—1970 гадах — старшы навуковы супрацоўнік.

Жыў у Маскве. Памёр 31 снежня 1972 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 200Большая Медицинская Энциклопедия. Изд. 3-е. / Главный редактор Б. В. Петровский. — Т. 3. навуковых прац па хіміі і біяхіміі бялкоў, хімічнаму складу і распаўсюджанню нуклеінавых кіслот у розных груп арганізмаў. Адкрыў ДНК у вышэйшых раслін. Вывучаў нуклеатыдны склад ДНК бактэрый, водарасцей, грыбоў, вышэйшых раслін і жывёл. Разам з А. С. Спірыным прадказаў існаванне інфармацыйнай РНК.

Сярод апублікаваных прац: О метафосфатно-нуклеиновых комплексах дрожжей и о химической природе волютина. — М., 1955. Нуклеопротеиды и нуклеиновые кислоты растений и их биологическое значение — М.: АН СССР, 1959. Состав нуклеиновых кислот и систематика. / Изв. АН СССР, сер. биол., 1960, № 1, (разам з А. С. Спірыным). Нуклеиновые кислоты и их связь с эволюцией, филогенией и систематикой организмов. — Ташкент, 1969. Биохимия нуклеиновых кислот и нуклеопротеидов: Избранные труды. — М., 1976.

У 1963—1972 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Успехи современной биологии». Таксама ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій часопісаў «Биохимия», «Цитология», «Вестник АН СССР». Прымаў удзел у рэдагаванні раздзела «Хімія» 2-а выдання Вялікай медыцынскай энцыклапедыі. Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (ГДР) з 1971 года.

Узнагароды Медаль «Серп і Молат» (1969) 3 ордэны Леніна (1961, 1965, 1969) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951) Медаль «За абарону Масквы» (1945) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» (1948) Прэмія імя М. В. Ламаносава (1948)

Памяць У 1991 годзе імем вучонага названы Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічнай біялогіі, створаны на базе створанай ім міжфакультэцай лабараторыі Маскоўскага ўніверсітэта, і на будынку біялагічнага факультэта ў 2005 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 1995 годзе заснавана прэмія імя А. М. Белазерскага Расійскай акадэміі навук.

Літаратура

Спасылкі

Белозерский Андрей Николаевич // Летопись Московского университета Белозерский Андрей Николаевич // Журнал «Химия», № 20/1999 Збарский И. Б. БЕЛОЗЕРСКИЙ Андрей Николаевич // Большая Медицинская Энциклопедия. Изд. 3-е. / Главный редактор Б. В. Петровский. — Т. 3. Белозерский Андрей Николаевич // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Члены Леапальдзіны Катэгорыя:Памерлі ад раку страўніка Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР