Зянон Казімір Віславух (, м. Зенавіль — ) — падкаморы берасцейскі, дырэктар берасцейскіх соймікаў, дэпутат на чатырохгадовы сойм, землеўладальнік пружанскіZenon Kazimierz Wysłouch h. Odyniec.

Біяграфія Нарадзіўся ў маёнтку Зенавіль (сёння в. Ляжайка) на Палессі, у шляхецкай сям’і герба «Адынец» Антонія Віславуха і Яаны Косця-Збірахоўскай.

Навучаўся ў калегіумах езуіцкім і піярскім, а затым у элітарным калегіуме ў Варшаве.

У 1750 годзе вярнуўся да Берасцейскага ваяводства, каб прыняць пасаду сакратара меншай пячаткі.

У 1758 годзе стаў мечнікам берасцейскім, дэпутатам галоўнага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, пазней пісарам трыбуналу скарбавага ў Мінску.

Як дэпутат Берасцейскага ваяводства на сойме канвакацыйным у 1764 г. прызначаны да камісіі скарбавай Вялікага Княства Літоўскага.

У 1766 годзе пабраўся шлюбам з Ханаратаю Ажэшка герба «Кораб».

Паводле даных на 1775 год, Зянон Казімір Віславух з’яўляўся ўладальнікам радавога маёнтку Віславухаў — Ляжайка (Зенавіль), што на Пружаншчыне. Валодаў маёнткам і вёскаю разам з 19 дамамі.

У 1781 годзе стаў падкаморым берасцейскім.

У 1790—1792 гадах быў дэпутатам на Чатырохгадовы сойм ад Берасцейскага ваяводства і сааўтарам Канстытуцыі 3 мая.

Падчас афіцыйных сустрэч быў звязаны з дэмакратычнай суполкай Адама Чартарыйскага — палітычным рухам, які падтрымліваў рэформы, неабходныя для забеспячэння незалежнасці Рэчы Паспалітай ад Расійскай імперыіЗянон Казімір Выслаўх (Zenon Kazimierz Wysłouch) [1727-1805].

Крыніцы

Катэгорыя:Падкаморыя берасцейскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Падстоліі берасцейскія Катэгорыя:Мечнікі берасцейскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне