Таццяна Іосіфаўна Жыгалка () — Герой Сацыялістычнай працы (1958).

Біяграфія Нарадзілася 1 жніўня 1919 года ў в. Лошыца Немаршанская Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер — у межах Мінска).

З 1952 года старшыня калгаса «Перамога» (Рудзенскі раён), з 1958 года — старшыня Рудзенскага райвыканкама, з 1960 года — старшыня калгаса «XVI партз’езд» (Пухавіцкі раён). З 1967 года — дырэктар магазіна ў Мінску.

Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі, укараненне дасягненняў навукі і перадавога вопыту. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1967), намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1964—1967).

Памерла 7 сакавіка 2005 года.

Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі Катэгорыя:Рудзенскі раён