Сямён Іосіфавіч Алякса́ндраў (, в. Засарыхіна, Гарадзецкі раён, Ніжагародская вобласць, Расія — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967).
Біяграфія Скончыў у 1952 годзе Горкаўскае тэатральнае вучылішча. З 1959 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1952 года.
Творчасць Выканаўца драматычных і характарных роляў, спалучаў псіхалагіны і пластычны малюнак вобраза. Сярод роляў: Сенатар («Францыск Скарына» А. Петрашкевіча), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Бераст («Платон Крэчат» А. Карнейчука), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі).
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі