Пятро́ Кузьмі́ч Кра́ўчанка (, ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976).
Біяграфія Нарадзіўся 13 жніўня 1950 года ў Смалявічах.
У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Быў сакратаром Мінскага гарадскога камітэта КПБ (1985—1990).
У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, але ўжо ў гэтым ж годзе прызначаны быў Міністрам замежных спраў БССРПостановление Верховного Совета Республики Беларусь от 17 июля 1990 г. № 144-XII «О назначении Министра иностранных дел Республики Беларусь» , у сувязі з чым яго мандат скончыўсяПостановление Верховного Совета Республики Беларусь от 27 июля 1990 г. № 199-XII «О досрочном прекращении полномочий народного депутата Белорусской ССР Кравченко П. К.» . Міністрам быў да 1994 года.
У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, з'яўляўся старшынёй Камісіі Вярхоўнага Савета па міжнародных справах.
19 студзеня 1998 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у ЯпонііУказ Президента Республики Беларусь от 19 января 1998 г. № 42 «О назначении П. К. Кравченко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Японии» , 14 снежня 1999 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 14 декабря 1999 г. № 723 «Аб назначэннi П. К. Краўчанкi Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Фiлiпiны» . На гэтых пасадах быў да 19 лістапада 2002 года, калі быў адстаўленыУказ Президента Республики Беларусь от 19 ноября 2002 г. № 574 «Об освобождении П. К. Кравченко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Японии и Республике Филиппины по совместительству» .
Пасля дыпламатычнай працы да 2010 года працаваў у Расіі і адначасова выкладаў у Беларускім інстытуце правазнаўства на пасадзе прафесара міжнароднага публічнага праваПетр Кузьмич Кравченко — гражданин, ученый, политик и дипломат.
Сям’я Жанаты, мае двух дзяцей.
Цікавыя факты Збірае калекцыю рэчаў, звязаных з родам Агінскіх
Спасылкі Кто есть кто в Республике Беларусь Народная Воля, Былы міністр замежных спраў Пётр Краўчанка стаў выказваць цікаўнасць да БСДП
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Міністры замежных спраў БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Беларусі Катэгорыя:Члены БСДГ Катэгорыя:Паслы Беларусі на Філіпінах