Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» — юбілейная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 12 лютага 2019 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Уручаецца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання або па яго даручэнні адным з яго намеснікаў.

Палажэнне Юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» узнагароджваюцца: работнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, упраўленняў (аддзелаў) па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў, арганізацый, якія ўваходзяць у іх сістэму, іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галінах сельскай гаспадаркі, рыбалоўства, рыбаводства, вытворчасці харчовых прадуктаў, а таксама ў галінах насенняводства, сортавыпрабавання, каранціну і абароны раслін, захавання і павышэння ўрадлівасці глебы, племянной справы, ветэрынарыі, забеспячэння якасці харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, меліярацыі, механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы; ветэраны працы за значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу; іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у рашэнні задач па забеспячэнні харчовай бяспекі Беларусі.

Медаль на левым баку грудзей форменнага або цывільнага адзення і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «100 год дыпламатычнай службе Беларусі».

Апісанне Юбілейны медаль вырабляецца з металу залацістага колеру і мае форму круга дыяметрам 33 мм. У цэнтры круга размешчана выява шасцярні з заклёпкамі і аблямоўкай. Унутры шасцярні — выява сонца з праменямі і каравай з сальніцай у цэнтры на ручніку з нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на канцах. У аснове каравая па дыяметры размешчаны віты жгут. Над шасцярнёй — арка з каласоў пшаніцы, пад шасцярнёй — надпіс «100 год» у два радкі. Па акружнасці медаля размешчаны надпіс «органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі».

На адваротным боку медаля размешчаны надпіс «Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь» у чатыры радкі, ніжэй якога — лаўровыя галінкі.

Юбілейны медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай серабрыстага колеру, на якой размешчана стужка зялёнага колеру шырынёй 25 мм з аблямоўкай чырвонага колеру шырынёй 2 мм. У цэнтры стужкі — чырвоная паласа шырынёй 9 мм з аблямоўкай белага колеру шырынёй 1 мм і ўзорам беларускага арнаменту белага колеру.

На адваротным боку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення.

Памеры калодкі: вышыня — 45 мм, шырыня — 43 мм.

Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2019 г. № 65 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля» Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» на сайце «Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Медалі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2019 годзе Катэгорыя:2019 год у Беларусі Катэгорыя:Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі