Вале́рый Іва́навіч Ко́караў () — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, Намеснік Cтаршыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1994—2001).
Біяграфія Нарадзіўся 25 чэрвеня 1950 года ў г. Бугульма Татарскай АССР (РСФСР).
Пасля заканчэння школы ўладкаваўся токарам на мясцовы завод «Нефтеавтоматика». Потым працаваў аўтаслесарам і аўтаэлектрыкам на транспартным прадпрыемстве «Татнефтеспецстрой» у Альмецьеўску.
У 1974 годзе скончыў Уфімскі нафтавы інстытут. З 1974 года працаваў у «Беларуснафце», прайшоўшы шлях ад аператара па здабычы нафты і газу да кіраўніка кампаніі ў 1992 годзе.
17 жніўня 1994 года прызначаны выконваючым абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 17 августа 1994 года № 52 «О назначении исполняющим обязанности Заместителя Премьер-министра Республики Беларусь».
У 1994—2001 гадах быў намеснікам старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, курыраваў прамысловасць, у тым ліку і паліўна-энергетычны комплекс.
У 2000-х гадах перабраўся ў Расію, дзе быў прызначаны членам праўлення, намеснікам гендырэктара па навуцы і інавацыйнай дзейнасці кампаніі «РЫТЭК», якая ўваходзіць у «Лукойл».
З’яўляўся аўтарам манаграфій, шматлікіх навуковых артыкулаў, патэнтаў. Абараніў доктарскую дысертацыю.
Памёр у 2020 годзе на 71-м годзе жыццяУмер бывший гендиректор «Белоруснефти» и вице-премьер Валерий Кокорев.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Полвека служения нефти // Газета «Нефтяник». 25 июня 2020 г. № 24
Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Нафтавікі Беларусі