Ёзэф Доў Салавейчык (, Пружаны, Гродзенская губерня — , Бостан, ЗША) — адзін з лідараў артадаксальнага яўрэйства ЗША.
Біяграфія У 1913 годзе сям’я пераехала ў Хаславічы, дзе ягоны бацька Машэ заняў пост рабіна.
Навучаўся ў меламеда Баруха Райсберга. Да 22-гадовага ўзросту вывучаў Тору і Талмуд пад кіраўніцтвам бацькі. Глыбокі ўплыў на яго аказаў ягоны дзед, рабі Хаім, адзін з кіраўнікоў знакамітай Валожынскай ешывы.
У 1920 годзе сям’я пераехала ў Варшаву, дзе бацька ачоліў новую рабінскую семінарыю «Тахкемоні» («Умудры мяне»). У 1924 годзе паступіў у Вольны польскі ўніверсітэт, дзе тры гады вывучаў палітычныя навукі. У 1926 годзе пераехаў у Берлін, каб працягнуць адукацыю. У 1932 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Крыніца чыстых ведаў і асноваў рэальнасці» — эпістэмалогія і метафізыка Германа Когена.
У 1931 годзе ажаніўся з Тоняй Левіт (1904—1967), у наступным годзе яны пераехалі ў ЗША. Тут ён стаў рабінам яўрэйскай рады Бостана.
У 1935 годзе накіраваўся ў Палесціну, дзе вылучыў сваю кандыдатуру на пост галоўнага рабіна Тэль-Авіва.
У 1937 годзе заснаваў у Бостане школу «Майманідэс».
Пасля смерці бацькі ў 1941 годзе быў прызначаны кіраўніком Семінарыі ў Нью-Ёрку і заставаўся на гэтай пасадзе да сыходу ў адстаўку з прычыны хваробы ў 1985 годзеЁзэф Доў Салавейчык (Yosef Dov Soloveitchik) (1903—1993).
Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Постаці іўдаізму Катэгорыя:Постаці яўрэйскага багаслоўя Катэгорыя:Ахаранім Катэгорыя:Філосафы ЗША Катэгорыя:Рабіны