Сутыкненні ў Кербеле — падзеі Іракскай вайны, у ходзе якіх адбыліся баі паміж паўстанцкай арганізацыяй «Армія Махдзі» і праўладнымі сіламі, падтрыманымі замежнымі войскаміIraq Militias Fighting For Supremacy Time..

Сутыкненні Першыя перастрэлкі ў Кербела адбыліся 27 жніўня 2007 года. Урад аператыўна адрэагаваў на гэта, накіраваўшы ў раён дадатковыя войскі. Тады паміж баевікамі і кааліцыйнымі сіламі, прадстаўленымі ўзводамі польскіх і балгарскіх войскаў, разгарэўся бой за будынак мэрыі Кербелы. Тут мелася значная колькасная перавага паміж бакамі: каля 60 замежнікаў з 15 іракскімі паліцэйскімі супраць больш чым 300 паўстанцаў. Па паведамленнях польскіх вайскоўцаў, на баку супраціву нібыта ўдзельнічалі чачэнскія найміты, аднак дадзеная інфармацыя, акрамя польскіх крыніц, нідзе не пацвердзілася.

Нягледзячы на складаную абстаноўку, каля мэрыі ўдалося разграміць паўстанцаў

Раніцай 29 жніўня прэм’ер-міністр Нуры аль-Малікі ўвёў каменданцкі час. Неўзабаве пасля гэтага ён заявіў, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем«Iraqi PM orders curfew in Karbala», BBC, 29 August 2007.. Тым не менш, увечары ў горадзе яшчэ ішлі баі.

Наступствы Кіраўнік арміі Махдзі ў Кербеле Алі Шарыя быў арыштаваны і адданы суду за распачаты гвалт у горадзе. У жніўні 2008 года ён быў асуджаны і прысуджаны да смяротнага пакаранняIraq militia chief condemned to death for Karbala killings , Agence France Presse, 30 August 2008, accessed on 30 August 2008.

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы Польшчы Катэгорыя:Бітвы Балгарыі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Канфлікты 2007 года Катэгорыя:Жнівень 2007 года Катэгорыя:2007 год у Іраку